Федэральны канцлер Аўстрыі Карл Нехамер заявіў, што пакіне пасады канцлера і старшыні Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) пасля таго, як праваліліся перамовы аб фармаванні кааліцыйнага ўрада. Палітык напісаў пра гэта ў сацсетцы X, піша Бі-бі-сі.
На гэтым тыдні Ліберальная партыя NEOS выйшла з перамоваў з Аўстрыйскай народнай партыяй і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі. А Нехамер у суботу заявіў пра спыненне перамоў з сацыял-дэмакратамі, патлумачыўшы гэта нязгодай па шэрагу ключавых пытанняў.
На парламенцкіх выбарах у верасні мінулага года першае месца заняла правая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) з вынікам у 29,2%, але атрыманых ёй месцаў у парламенце не хапіла для самастойнага фармавання ўрада. Іншыя партыі адмовіліся ўступаць з ёй у кааліцыю.
Партыя Нехамера АНП заняла на тых выбарах другое месца, сацыял-дэмакраты — трэцяе.
Карл Нехамер займае пасаду прэм'ер-міністра Аўстрыі з 6 снежня 2021 года.
Упершыню з II сусветнай у Еўропе перамагла партыя, заснаваная нацыстамі. Што для Беларусі азначаюць змены ў Аўстрыі?
Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца
Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў
Прэзідэнт Германіі абвясціў пра роспуск бундэстагу
Аўстрыйскі канцлер хоча, каб расійска-ўкраінскія мірныя перамовы прайшлі ў яго краіне
Каментары