Сяргей Алдасеў можа атрымаць да 4 гадоў калоніі.
У судзе Лідскага раёна 9 студзеня 2025 годзе пачынаюць судзіць Сяргея Аляксеевіча Алдасева. Яму інкрымінуецца «публічная абраза Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Пакаранне можа быць самае разнастайнае — і штраф, і выпраўленчыя работы, і арышт, і хімія на тэрмін да 4 гадоў, і калонія на тэрмін да 4 гадоў.
«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах.
Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі. Адметна, што яго аднакурснікам быў будучы пасмяротны Герой Беларусі Андрэй Нічыпарчык, які загінуў у 2021 годзе, адводзячы няспраўны Як-130 ад жылых дамоў у Баранавічах.
Алдасеў удзельнічаў у парадах на Дзень незалежнасці. У 2018-м атрымаў кваліфікацыю вайсковага лётчыка другога статуса — гэта значыць, меў патрэбны налёт і быў падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў днём у складаных метэаўмовах і ўначы ў простых метэаўмовах. На той момант у яго было званне маёра.
Ці заставаўся Сяргей Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.
Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны
Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы
У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»
Каментары