Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»
«Рабочы Рух» атрымаў інфармацыю аб памеры бонусных выплат, якія ў 2024 годзе атрымаў былы генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты. Сума ўражвае.
Паводле атрыманай інфармацыі, у лістападзе 2024 года дырэктару Івану Галаватаму быў выдзелены кароткатэрміновы бонус за III квартал 2024 года ў памеры 21 519 рублёў, а агульная сума выплат у 2024 годзе склала 121 222 рубля. І гэта акрамя штомесячнай заработнай платы, інфармацыі пра якую няма.
Галаваты кіраваў «Беларуськаліем» дзесяць гадоў — з 2014 года. У лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка звольніў яго і прызначыў экс-кіраўніка «Белнафтахіма» Андрэя Рыбакова новым дырэктарам прадпрыемства. Прычыны звальнення не называліся.
«Вось толькі што мы прызначылі новага кіраўніка «Беларуськалія». Іван Галаваты вызваліўся. Дасведчаны, талковы кіраўнік. Іх трэба выкарыстоўваць на знешнім трэку ў рамках СНД. Яны ўсе ведаюць рускую мову і ў месцах знаходжання таксама ведаюць рускую мову», — заявіў тады Лукашэнка.
Па інфармацыі «Рабочага Руху», Галаваты цяпер прызначаны на пасаду першага намесніка дырэктара ААТ «Нетры Нежын» і курыруе беларуска-кітайскі праект па будаўніцтве горна-абагачальнага комплексу на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў. Іншых пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма.
Галаваты, дадае «Рабочы Рух», запомніўся тым, што менавіта пад яго кіраўніцтвам душылі страйк шахцёраў у 2020 годзе і далей праводзілі масавыя палітычна матываваныя рэпрэсіі ў дачыненні да гарнякоў.
Каментары
Повсеместно такая пародия на лукашизм: председатели лукашенковских "колхозов" за свой ущербный [во всех смыслах] "труд" "умудряются" "зарабатывать" по 16-18 000 рублей НБ РБ в месяц, - отсюда и лукашенковские "средние зарплаты" по РБ...