У Драгічыне затрымалі былога журналіста і палітвязня Сяргея Гардзіевіча
Паводле папярэдніх звестак, 24 студзеня быў затрыманы былы карэспандэнт незалежнага сайта «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч з Драгічына, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Яго абінавачваюць у «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 19.11 КаАП РБ). Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
Сяргей Гардзіевіч працаваў на інтэрнэт-выданне «Першы рэгіён», пакуль не быў затрыманы напрыканцы 2020 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса), у распаўсюдзе загадзя хлуслівых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (артыкул 188) і публічнай абразе «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (частка 1 артыкула 368).
Некаторы час да суда Сяргея Гардзіевіча трымалі пад хатнім арыштам, а 2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч прызначыў журналісту пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасля гэтага Сяргея Гардзіевіча прызналі палітвязнем, а сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №17 у Шклове. Тэрмін зняволення для драгічынскага журналіста скончыўся 27 кастрычніка 2022 года.
У лістападзе 2022 года журналіста дадалі ў спіс «экстрэмістаў».
Летась у верасні Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы ў пункту пропуску «Брэст», калі вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. На мяжы ў былога журналіста вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля склалі пратакол паводле таго самага «экстрэмісцкага» артыкула 19.11 КаАП. Сяргей Гардзіевіч быў арыштаваны на 15 сутак.
Як змяніўся драгічынскі журналіст Сяргей Гардзіевіч за паўтара года зняволення ФОТАФАКТ
У Гомелі знікла сувязь з маці Іллі Міронава
Учора пад пераслед трапілі сама меней 100 чалавек — праваабаронцы
Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву
Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак
Каментары