Пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 43 тысячы чалавек
Толькі за апошнія два тыдні баявых дзеянняў на ўкраінскім фронце загінулі 1283 расіяніны. А ўсяго з лютага 2022 года колькасць загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў перавысіла 43 тысячы чалавек, падлічылі на аснове звестак з адкрытых крыніц «Медыязона», Руская служба Бі-бі-сі і каманда валанцёраў.
Амаль палова ўсіх баявых страт прыпадае на людзей, якія прыйшлі ў расійскае войска з «грамадзянкі», адзначаецца ў даследаванні. Цяпер асноўную нагрузку на перадавой нясуць мабілізаваныя, добраахвотнікі (у тым ліку ўдзельнікі прыватных вайсковых кампаній) і завербаваныя ў папраўчых калоніях зняволеныя.
Як адзначаецца ў даследаванні, іх страты супастаўныя з паказчыкамі зімы 2023 года (600-800 загінулых за тыдзень).
З 43 014 загінулых на вайне з Украінай расійскіх вайскоўцаў, чые імёны ўдалося вызначыць валанцёрам, 5169 прыпадае на мабілізаваных.
Каментары