Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА
У Мінску на вуліцы Алібегава шмат гадоў стаіць недабудаваны будынак. Цяпер стала вядома, як яго збіраюцца дабудаваць.
Як паведамляе Мінскбуд, будтрэст №35 заключыў дамову на будаўніцтва арэнднага інтэрната кватэрнага тыпу на месцы даўгабуда па вул. Алібегава. У студзені генпадрадны філіял СУ-210 плануе пачаць там працы.
Даўгабуд зносіць не будуць — новыя паверхі паставяць на існуючыя.
Інтэрнат будзе 5-6 паверхаў, з гандлёвымі аб'ектамі і офіснымі памяшканнямі.
Запраектавана 66 кватэр: большасць аднапакаёвыя, але ёсць двушкі, трошкі і нават студыі. Таксама ёсць гараж-стаянка на 21 машынамесца з зараднай станцыяй для электрамабіляў.
Каментары