Блогер паказаў, дзе можна купіць мандарыны па 2,5 рубля за кілаграм
Гранат — па 2 рублі, памідоры і турэцкія мандарыны — па 2,5 рубля, а балгарскі перац — па 3 рублі. Тыкток-блогер «Беларускі тата» паказаў, дзе ў лютым у Беларусі можна знайсці такія нізкія цэны на садавіну і гародніну, заўважыў Telegraf.news.
Днямі блогер падзяліўся відэа «распакавання чэка» з рынку на 15 рублёў, на які, паводле яго слоў, яму ўдалося купіць 600 грам свежай зялёнай цыбулі, качан салаты «Айсберг» на паўкіло і 6,8 кг памідораў.
Мужчына таксама падзяліўся відэа цэнаў на іншую садавіну і гародніну — у разы ніжэйшых за тыя, якія ў лютым можна ўбачыць у большасці беларускіх крамаў:
- гранат — 2 рублі,
- клемянціны — 2,5 рубля,
- каралёк шакаладны — 2,5 рубля,
- апельсін — 3,3 рубля,
- вінаград «кіш-міш» — 4,2 рубля,
- памідоры — 2-2,5 рубля,
- балгарскі перац — 3 рублі,
- часнок — 5 рублёў,
- зялёная цыбуля — 4 рублі,
- салата «Айсберг» — 5,5 рубля,
- радыска — 4,5 рубля,
- кроп, пятрушка — 1 рубель,
- кінза — 6,5 рубля,
- шампіньёны — 7 рублёў.
«Не веру!», — заявілі гледачы ў каментарах, выказаўшы здагадку, што на відэа — «летнія цэны». Аднак іншыя падпісчыкі пацвердзілі, што ў мінулыя выходныя «яшчэ танней было ўсё».
Як сцвярджае аўтар відэа, такія нізкія цэны цяпер — на аптовым рынку «Новы Лебядзіны» ў вёсцы Табары пад Мінскам. Адпаведна, за такую цану ўзяць можна толькі вялікія аб'ёмы гародніны і садавіны, як правіла, іх прадаюць скрынямі.
У іншым відэа «Беларускі тата» паказаў для параўнання рознічныя цэны на прадукцыю ў «перакупаў з Табараў» на адным з рынкаў. Там кілаграм мандарынаў прапануюць ужо па 7-8 рублёў, што значна бліжэй да «крамных» рэалій.
Каментары