Грамадства77

Кіраўнік «Байсол» патлумачыў, чаму здаваць бутэлькі — гэта сэксі

Андрэй Стрыжак паказаў у фэйсбуку чэк з літоўскага тарамату на €12,6 эўра, ці 43 беларускія рублі. Нетыпова буйную суму ён атрымаў, здаўшы 120 адзінак тары з-пад напояў за раз. «Зялёнаму парталу» Стрыжак распавёў, чаму здаваў, здае і будзе здаваць тару, нягледзячы на некаторую пагрозу рэпутацыі.

— Андрэй, ты выклаў іранічны пост: фота чэка на 12,5 еўра ад здачы бутэлек з подпісам «за што шыкуе Стрыжак». І панеслася — каментары, жарты, гісторыі людзей з іншых краін. Скажы, ці можна беларускаму мужчыну мець класную рэпутацыю, быць сэксі — і пры гэтым здаваць бутэлькі?

— Сэнс не ў тым, каб проста здаваць бутэлькі… Трэба думаць пра будучыню, трэба рабіць рэсайклінг — гэта і ёсць сэксі.

Я аб рэпутацыі не думаў. Сядзеў са зламанай рукой некалькі месяцаў і проста фізічна не мог насіць пакеты з бутэлькамі. І калі лекары дазволілі нейкую нагрузку даваць, я выграб усё, што ў мяне сабралася за амаль тры месяцы.

Нагрузіў сабе дзве сумкі, адну праз плячо — гэта значыць тры сумкі. Яны лёгкія: быў у асноўным пластык, бляшаны слоік, трохі шкла. У мяне тарамат дастаткова блізка да дома. Атрымалася 126 адзінак тары, плюс чатыры тарамат забракаваў.

— Калі я думаю аб здачы бутэлек, то з аднаго боку стаіць мужык у алкагалічцы з мінулага, а з другога — зʼяўляецца імпазантны Андрэй Стрыжак. Паміж гэтымі двума тыпажамі 20-30 гадоў — што змянілася?

— Асабіста я алкагалічку ніколі не насіў… Хоць і 20 гадоў таму здаваў бутэлькі. Розніца ў тым, што ёсць пазачасавая рэчы. Клопат аб навакольным асяроддзі, думкі, што мы павінны пакінуць планету нашым дзецям у прыстойным стане, думкі аб тым, што асабіста ты можаш паспрыяць абарачальнасці рэсурсу. Такі падыход да ладу жыцця мне блізкі і зразумелы. 

Стрыжак кажа, што яго непрыемна здзіўляе Польшча. 

— Класічная гісторыя: ты едзеш з Вільні ў Варшаву і першае, што кідаецца ў вочы — у сметніцах ляжаць пластыкавыя бутэлькі, бляшанкі, якія ў Вільні нідзе, ні ў адной сметніцы ты фактычна не сустрэнеш. Таму што ў Літве яны ўсе ідуць у тараматы, усе зацікаўленыя ў тым, каб іх здаваць — гэта жывыя грошы. Гэта робяць не толькі незаможныя, гэта робяць абсалютна ўсе. Гэта абсалютна нармальная гісторыя.

У краінах Скандынавіі, у Нямеччыне сістэма рэсайклінгу тары ўладкаваная досыць проста, як і ў Літве. Мне яна вельмі падабаецца прастатой і эфектыўнасцю. Ты кідаеш у тарамат бутэльку — атрымліваеш чэк, потым з гэтым чэкам ідзеш на касу і ён адымаецца з сумы тваёй пакупкі. 

Стрыжак кажа, што яшчэ ў дзяцінстве здаваў тару. Найперш, малочныя бутэлькі.

— А трохлітровы слоік здаць — гэта быў грэх. Вельмі моцна за гэта потым сварыліся: час быў такі галодны, дастаткова складана было выжываць, таму вельмі шмат нарыхтовак на зіму рабілі ў гэтых слоіках з усяго чаго заўгодна. Але дзеці ўсё роўна недзе нешта здавалі, хітравалі.

Ён кажа, што беларусы — гэта якраз прадстаўнікі такой нацыі, якія б вельмі дысцыплінавана і сістэматычна здавалі б бутэлькі, слоікі, пластык, бо нам уласцівая «схільнасць да нейкіх рытуалаў, да парадку».

Каментары7

  • Адольфавіч
    04.02.2024
    Кроў з вачэй... Наступная піяр-заказуха будзе пра тое, як Франак Вячорка, пасля сканчэння працоўнага дня, мые падлогі ў офісе, каб, ашчаджоныя на прыбіральшчыцы грошы, перадаць імфазантнаму Стрыжаку на (((гель для валасоў))) палітвязняў
  • Донэр Данат
    04.02.2024
    Дзякуй вялікі за самаадданы прыклад, сп. Андрэй: сапраўды, трэба нам усім больш піць, каб потым можна было здаць бутэлек паболей і заданаціць вашаму неверагоднаму фонду Байсол на заробкі ў 3000 еўра. 
    Не спыняемся, падтрымліваем сваіх!
  • имя
    04.02.2024
    сдача бутылок наоборот повышает Стрижаку сильно подмоченную репутацию среди грантодателей))
    растянутые трусы и майка алкоголичка тот ещё секси образ (но не у стрижака, конечно). протестую))

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →