Грамадства1818

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

У беларускіх школах ёсць традыцыя праводзіць ідэалагічную Рэспубліканскую гадзіну памяці. У яе рамках вучням 11-х класаў прапануецца напісаць пісьмовы ўрок «Каханне і подзвіг», прысвечаны савецкім героям Другой сусветнай вайны Зінаідзе Тусналобавай і Іосіфу Марчанку. У ранейшыя, больш спакойныя часы пытанні спецыяльнай анкеты, на якія павінны былі адказаць вучні, тычыліся перадусім рамантычных адносін гэтых двух людзей. Цяпер жа да іх таксама дадалі моцна ідэалагізаваныя пытанні агульнага характару.

У сёлетняй анкеце найбольш звяртае на сябе ўвагу пытанне № 16, у якім школьнікам прапануюць нават не выказаць сваё ўласнае стаўленне да савецкага перыяду гісторыі Беларусі, а даць адлуп яго «ачарніцелям». Сама фармулёўка пытання надта шматслоўная і вельмі празрыста намякае, якім мусіць быць адказ: 

«Ёсць сродкі масавай інфармацыі, ёсць публіцыстычныя артыкулы, літаратурныя творы і кінафільмы, у якіх наўмысна ганьбуюць, лаюць, апашляюць савецкіх людзей, асабліва асоб выдатных, герояў. Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі, няшчасныя, непаўнавартыя — так называюць яны людзей таго часу, у якім жылі нашы дзяды і прадзеды. Аднак, вобразы і жыццё Зінаіды Тусналобавай і Іосіфа Марчанкі і мноства іншых вядомых людзей савецкага часу, справы і здзяйсненні ўсяго народа сведчаць пра тое, што савецкія людзі былі іншыя. Паразважайце пра прычыны негатыўна-варожага стаўлення да савецкіх людзей і да грамадства, у якім яны жылі».

Палачанка Зінаіда Тусналобава-Марчанка (1920-1980) вядомая тым, што падчас вайны, служачы на фронце медсястрой, была цяжка параненая ў баі і, доўга праляжаўшы на марозе, адмарозіла рукі і ногі, якія давялося ампутаваць. Нягледзячы на гэта, яна пасля вайны не толькі ўдзельнічала ў грамадскім жыцці, але таксама знайшла сваё каханне і нарадзіла дзяцей. 

Рэспубліканскую гадзіну памяці з пісьмовым урокам «Каханне і подзвіг» арганізуе Беларускае таварыства памяці ваяроў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Працу вучням прапануецца выканаць «у форме эсэ ці простага выкладання сваіх меркаванняў, у чым Вам дапамогуць пытанні гэтага задання». 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

«Не так важная колькасць, як якасць». Прапагандыста трывожыць, што сагнаны на сустрэчы народ не задае пытанняў

Гомельскія ідэолагі выпадкова апублікавалі службовую інструкцыю і прачынілі фортку ў мясцовую прапагандысцкую кухню

Каментары18

  • Паляшук-Настаўнік
    17.02.2024
    Асацыятыўны радок: саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі, няшчасныя, непаўнавартыя. І ўсё гэта - лукашысты-ябацькі
  • Ад змены колеру канцлагер не знікае
    17.02.2024
    Праблема пастаўковых ідэёлагаў у тым, што яны аб'ектыўна ня здольныя даказаць, што перамога над нацызмам стала вызваленнем для народаў былога СССР і ўсходняй Еўропы, як бы яны не спрабавалі эксплуатаваць памяць загінулых у другой сусветнай вайне на карысць сучасных дзядоў-дыктатараў. Таму што гэта была змена колеру канцлагера між чырвоным і карычневым. Адрозненне нацыстаў ад саветаў было толькі ў тым, што нацысты знішчылі больш чужых грамадзян, чым сваіх, а саветы - наадварот.
  • Савок і вата - прыкметы адсутнасці мозга
    17.02.2024
    Саўкамі і ватнікамі клічуць тых, хто дагэтуль лічыць савок вялікім, а "савецкі народ" - самым шчаслівым, хай камуністы і знішчылі некалькі мільёнаў "савецкіх грамадзян", а пасля сканчэння масавых рэпрэсій "савецкія людзі" стаялі ў доўгіх чэргах, каб купіць штосці для свайго дабрабыту. Стаялі нават за туалетнай паперай, замест якой з эканоміі вельмі часта ўжываліся нарваныя на кавалкі савецкія газеты з артыкуламі аб тым, што савецкія людзі жывуць лепей за ўсіх астатніх. Ну а із сродкаў жаночай гігіены савецкія жанчыны ведалі толькі вату.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →