Свет1313

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

Юлія Навальнага, жонка памерлага ў калоніі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага запісала зварот да расіян у студыі, адкуль раней яе муж выходзіў у эфір. Яна сказала, што заменіць яго і папрасіла падтрымаць яе, далучыцца да яе.

«Я была шчаслівая быць побач з ім і падтрымліваць яго. Але сёння я хачу быць побач з вамі, таму што я ведаю: вы страцілі не менш, чым я», — сказала яна. 

Юлія Навальная абвінаваціла Пуціна ў забойстве свайго мужа і прапанавала расейцам «сабрацца ў адзін моцны кулак і ўдарыць па зварʼяцелым рэжыме». 

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея тры дні таму. Мы хутка вам пра гэта раскажам», — заявіла яна. 

Таксама яна дадала, што каманда Навальнага абавязкова даведаецца, хто менавіта і як менавіта выканаў гэтае злачынства. «Мы назавем прозвішчы і пакажам твары», — паабяцала Навальная.

Пра раптоўную смерць галоўнага расійскага апазіцыянера 16 лютага паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Навальнаму было 47 гадоў.

Цяпер яго родным не аддаюць цела. 

Каментары13

  • Багдан
    19.02.2024
    Адзіны шанец працягнуць барацьбу для расейскай апазыцыі, калі яна ўвогуле існуе і кагосьці прадстаўляе, гэта зараз аб'яднацца вакол Юліі Навальнай.

    Моцны выступ. Сапраўды ўзгадаўся момант аб'яднаньня нашых трох жанчын у 2020.
  • ЭЮЯ
    19.02.2024
    Багдан, Неверагодныя ў сваім репертуары. Аб'яднацца вакол жонкі чалавека, каторы падтрымаў уварванне ў Грузію і Крым. Як там у вас гэта ў галаве ўсё складаецца, фіг яго ведае. 
  • врпыапваып ваып вп
    19.02.2024
    Багдан, так, шанец адзіны, але гэтага ня будзе.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →