Лукашэнка заявіў, што Варшава вярбуе чыноўнікаў на замену Латушку
Лукашэнка на нарадзе па бяспецы расказаў сёння пра тое, што Польшча нібыта рыхтуе замену апазіцыйным дзеячам, прычым пошукі вядуцца сярод чыноўнікаў.
«Адначасова Варшава спрабуе завербаваць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія змогуць замяніць нашых «ціхушак» і «лахушак» (так Лукашэнка зняважліва-грэбліва называе сваіх праціўнікаў. — НН), — сказаў Лукашэнка. — Яны будуць шукаць і ствараць новых лаяльных Захаду і больш эфектыўных дзеячаў тут. У ход пойдуць усе метады — ад банальных подкупу і шантажу да пагроз жыццю і здароўю вам і вашым блізкім і родным. У фокусе ўвагі можа быць хто заўгодна».
Каментары