Раскамнагляд запатрабаваў аштрафаваць газету «Сібірскі хлебароб» за артыкул пра свінакомплекс. Усё з-за Максіма Галкіна
Артыкул «Жывёлагадоўля. Сардэчна запрашаем на сучасны свінакомплекс» быў апублікаваны на сайце «Сібірскага хлебароба» 22 красавіка 2023 года. Сярод іншага там распавядалася пра тамашніх кныроў. Аднаго з іх звалі Максім — у гонар Максіма Галкіна. І тут умяшаўся Раскамнагляд.
Парушэнне закона знайшлі ў частцы нататкі, прысвечанай свінням: «Ёсць Нарцыс, быў выдатны кныр Прыгажун, Максім — у гонар Максіма Галкіна». Як заўважыў Раскамнагляд, які падаў у суд пазоў з патрабаваннем аштрафаваць газету, у артыкуле не было згадкі пра тое, што Максім Галкін — «іншаагент».
Пазоў разгледзеў раённы суд Краснаярскага краю. Суддзя прыйшоў да высновы, што ўказанае імя і прозвішча «Максім Галкін» не дазваляе зрабіць выснову, што гаворка ідзе менавіта пра артыста, якога абвясцілі «іншаагентам». І суд пазоў адхіліў. Але ў артыкул «Сібірскага хлебароба» ўсё ж унеслі пазнаку аб тым, што Максім Галкін уключаны ў рэестр «замежных агентаў».
Гэтае рашэнне было вынесена яшчэ летам 2023 года. Але, як піша тэлеграм-канал «Агентство», які звярнуў на яго ўвагу, да гэтага пра яго не было вядома.
«Мы параіліся, і я вырашыў». У Гомелі даведаліся думку жыхароў адносна назвы прыпынку, а пасля яе проста праігнаравалі
Кабаева ўсё? Уладзімір Пуцін знайшоў новае каханне — гісторыка з лонданскай адукацыяй
Кіраўнік літоўскай рэдакцыі «Спутніка» раскаяўся і расказаў пра кухню прапагандысцкай сеткі, метадычкі і свае заробкі
Каментары