Васіля Палякова судзілі трэці раз. За кратамі ён знаходзіцца ўжо 30 дзён
У пятніцу справу грамадскага актывіста з Гомеля паводле арт. 19.11 КоАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) разглядала ў судзе Савецкага раёна суддзя Церахава.
І, паколькі на волю Палякоў так і не выйшаў — можна зрабіць выснову, што Церахава дадала яму чарговыя суткі, мяркуе «Гомельская вясна».
Васіль Палякоў быў затрыманы падчас вобшукаў у актывістаў і сем'яў палітвязняў. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за 30 сутак.
Каментары