Грамадства77

Што вядома пра беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога ў Карэліі забіла ФСБ

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў 2020 годзе ўключыўся ў пратэсную дзейнасць.

6 сакавіка 2024 года ў Карэліі пры пакуль незразумелых абставінах быў забіты беларус Мікалай Аляксееў. Расійскія СМІ паведамляюць, што яго пры затрыманні забілі супрацоўнікі ФСБ.

Што вядома пра Мікалая Аляксеева?

Мяркуючы па старонцы «Укантакце», яму 49 гадоў. На аватарцы стаіць Пагоня, сярод апошніх ілюстрацый свечка ў памяць пра Аляксея Навальнага, а таксама здымкі з беларускіх пратэстаў-2020.

Аляксееў вучыўся ў школе ў Віцебску, там жа скончыў ПТВ, а пасля паступіў у Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Там вучыўся на факультэце рускай філалогіі.

У анкеце пазначана чацвёра дзяцей. Старэйшы сын ужо дарослы, малодшаму 7 гадоў.

Выглядае, што да падзей 2020 года Аляксееў працаваў трэнерам па ёзе.

Пасля актыўна ўключыўся ў пратэсную дзейнасць.

«Ганаруся сваёй краінай! Ганаруся людзьмі! Найлепшыя моманты не ўвайшлі ў кадр — не да таго было. Нас сёння было каля 300 тысяч! Толькі ў Мінску! І хай гэта яшчэ не канчатковая перамога, але мы пераможам! Галоўнае не здавацца!!!! І не забываць, што мы — НАРОД!!!!», — напісаў Мікалай 16 жніўня 2020 года.

Светапоглядам Аляксеева пазначаны лозунг «За свабодную Беларусь».

Каментары7

  • Сантаклаўс
    07.03.2024
    Вечная памяць , у артыкуле так і напісана. Ты што хацеў сказаць? Думку нейкую ўласную маеш?
  • Я
    07.03.2024
    Так а за 49 лет кроме как from 2020 on особо нечего написать? Или это у нас теперь самые важные факты биографии?
  • Вечная памяць
    07.03.2024
    Сантаклаўс, у артыкуле не пазначана, што ФСБ гэта тэрарыстычная банда. Якая ладзіць палітычныя забойствы.

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?21

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →