Парламент Швейцарыі ўхваліў перадачу замарожаных расійскіх актываў Украіне
Парламент Швейцарыі 7 сакавіка падтрымаў перадачу замарожаных расійскіх актываў Украіне. У банках краіны захоўваецца больш за 8 мільярдаў даляраў рэзерваў і актываў расійскага Цэнтральнага банка. Пра гэта паведамляе France24.
Адзначаецца, што верхняя палата парламента прагаласавала за гэта рашэнне 21 голасам «за», «супраць» выступілі 19 дэпутатаў, яшчэ трое — устрымаліся. Што да ніжняй палаты, то яна падтрымала гэтую ініцыятыву яшчэ летась.
Па словах кіраўніка швейцарскага МЗС Ігнацыа Касіса, Расія парушыла міжнароднае права, таму яна павінна пакрыць нанесеную шкоду. «Вядуцца міжнародныя дыскусіі аб механізмах кампенсацыі, і Швейцарыя ўдзельнічае сваімі ведамі, сваімі навыкамі і ўсёй сваёй гісторыяй у гэтай галіне», — дадаў Касіс.
Ініцыятыва па перадачы Украіне замарожаных актываў Расіі горача абмяркоўваліся ў Швейцарыі, дзе высока цэніцца асцярожнасць у ключавых банкаўскіх галінах і традыцыя нейтралітэту краіны.
Каментары