Названыя пераможцы прэміі «Залатая маліна» за найгоршыя дасягненні ў кінематографе
9 сакавіка адбылося ўручэнне прэміі «Залатая маліна 2024», якую праводзяць напярэдадні «Оскара». Сёлета рэкардсменам па колькасці ўзнагарод за сумнеўныя дасягнені ў кінаіндустрыі стаў хорар «Віні-Пух: Кроў і мёд». Фільм забраў адразу пяць «малін» з дзевяці — у тым ліку ў катэгорыі «Найгоршы фільм».
Другое месца па колькасці «ўзнагарод» у Меган Фокс — яна названа найгоршай актрысай (за «Джоні і Клайд») і найгоршай актрысай другога плана (за ролю ў «Нястрымных 4»). Сваю антыпрэмію атрымаў Сільвестр Сталонэ — як найгоршы акцёр другога плана (зноў «Нястрымныя 4»).
Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна 2024»
Найгоршы фільм — «Віні-Пух: Кроў і мёд»
Найгоршы рэжысёр — Рыс Фрэйк-Уотэрфілд («Віні-Пух: Кроў і мёд»)
Найгоршы акцёр — Джон Войт («Неадкладная дапамога»)
Найгоршая актрыса — Меган Фокс («Джоні і Клайд»)
Найгоршы акцёр другога плана — Сільвестр Сталонэ («Нястрымныя 4»)
Найгоршая актрыса другога плана — Меган Фокс («Нястрымныя 4»)
Найгоршы сцэнар — «Віні-Пух: Кроў і мёд»
Найгоршы рэмэйк, сіквел ці рып-оф — «Віні-Пух: Кроў і мёд»
Найгоршая пара герояў — Пух і Пятачок («Віні-Пух: Кроў і мёд»)
Спецыяльнай узнагародай за «вычышчаную рэпутацыю» адзначылі Фрэн Дрэшэр, кіраўніка Гільдыі акцёраў ЗША — за «бліскучае кіраўніцтва прафсаюзам падчас працяглай забастоўкі 2023 года, якая завяршылася паспяхова».
Каментары