Яе абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць актывісткі з Салігорска Ілоны Рудзені.
Беларуску абвінавачваюць у паклёпе (артыкул 188 КК), незаконных дзеяннях з інфармацыяй аб прыватным жыцці (Частка 3 артыкула 203-1 КК), уцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць (Частка 1 артыкула 361-4 КК), гвалце над супрацоўнікам МУС (артыкул 364 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).
Пасля выбараў 2020 года жанчыну некалькі разоў затрымлівалі. Рудзеня распавядала выданню «Белсат», што ў дачыненні да яе завялі крымінальную справу, а сілавікі яе шантажавалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў
У канцы 2020 года жанчына з двума дзецьмі збегла ў Літву, піша «Медыязона».
Чытайце таксама:
Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі спецвытворчасць
Завочна бяруцца судзіць Леаніда Судаленку і Юрыя Шчучко
Завочна будуць судзіць Пракоп'ева і яшчэ двух чалавек
Каментары