«Вынік ашаламляльны». Лукашэнка павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах
Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з Уладзімірам Пуціным па тэлефоне і павіншаваў з перамогай на выбарах «ад сябе асабіста і ад імя ўсяго беларускага народа». Пра гэта паведаміў «Пул першага».
Як напісаў канал, Лукашэнка адразу пасля «мерапрыемства» адзначыў, што «вынік — ашаламляльны».
Па афіцыйных даных, пасля апрацоўкі 99,75% пратаколаў Пуцін атрымаў 87,29% галасоў. Таксама Цэнтрвыбаркам РФ аб'явіў аб «рэкорднай яўцы» на выбарах прэзідэнта РФ — 77,44%. Раней самую высокую яўку на выбарах прэзідэнта ў Расіі фіксавалі ў 1991 годзе, калі выбіралі прэзідэнта РСФСР — 74,66%.
Каментары