Грамадства4747

Якую Беларусь хочуць беларусы? Аналіз апытанняў дае цікавую карціну

У новым аналітычным дакуменце, які падрыхтаваў кіраўнік беларускага праекта Chatham House Рыгор Астапеня, расказваецца, ці хочуць беларусы «моцнай рукі лідара», колькі выступае за беларускую мову як адзіную дзяржаўную і наколькі блізкая большасці праграма апазіцыі.

Як піша Рыгор Астапеня, мэта падрыхтаванага ім разам з калегамі аналітычнага матэрыялу — паказаць вобраз Беларусі, які з’яўляецца найбольш пажаданым сярод звычайных жыхароў.

Асновай для яго паслужылі даныя апытанняў грамадскай думкі за некалькі апошніх гадоў (перадусім тых, што ладзіць Chatham House) і 20 глыбінных інтэрв’ю, праведзеных анлайн у студзені-лютым 2024 года.

Палітычнае кіраванне і «моцная рука»

Астапеня адзначае, што на фоне вайны грамадскі давер да рэжыму Лукашэнкі крыху ўзрос, але прапанаваная ім Беларусь не адлюстроўвае чаканняў беларусаў. Яны хочуць пачуцця абароненасці ад тых, хто мае ўладу на розных узроўнях. Так, кожны другі апытаны лічыць, што просты чалавек у Беларусі не абаронены ад самавольства ўладаў.

Ці неабходная краіне «моцная рука лідара, які адзінаасобна прымае рашэнні»? З гэтым не згодны амаль кожны другі (48%). Яшчэ 36% завагаліся з адказам (трэба адзначыць, што па многіх пытаннях вялікі працэнт тых, хто абірае пункт «складана адказаць»). А 26% апытаных лічаць, што трэба.

Прыхільнікамі дэмакратыі сябе назвалі больш за палова апытаных (53%), праціўнікамі — 23%.

Якую Беларусь хочуць беларусы? What kind of Belarus do Belarusians want? Какую Беларусь хотят белорусы?

Аўтар звяртае ўвагу, што глыбінныя інтэрв'ю паказалі, што сярод беларусаў таксама ёсць страх слабой улады, якая прывядзе да заняпаду краіны. Гэты страх можа штурхаць беларусаў да аўтарытарызму нават пасля Лукашэнкі.

Ідэнтычнасць і мова

Як адзначае Астапеня, беларусы не гатовыя прымаць праект ідэнтычнасці, які ім настойліва прапаноўвае мэйнстрым беларускай апазіцыі.

Да прыкладу, больш людзей (55%) згодныя са сцвярджэннем, што «беларусы, рускія і ўкраінцы з’яўляюцца часткай трыадзінай славянскай нацыі». А са сцвярджэннем, што «беларусы з’яўляюцца асобнай нацыяй з уласнай гісторыяй і культурай», згодны 41%.

Якую Беларусь хочуць беларусы? What kind of Belarus do Belarusians want? Какую Беларусь хотят белорусы?

Кожны шосты апытаны (16%) лічыць, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай. А супраць гэтага выказаліся два чалавекі з трох (70%).

Якую Беларусь хочуць беларусы? What kind of Belarus do Belarusians want? Какую Беларусь хотят белорусы?

Як адзначае Астапеня, гэта не значыць, што беларусы не любяць беларускую мову ці наагул непатрыятычныя, але яны не бачаць яе дамінуючай мовай. Для беларусаў мова — гэта хутчэй частка сферы культуры, а не жыццёвых зносін.

Аб’яднальным чыннікам для беларусаў з’яўляецца хутчэй агульны лёс (месца нараджэння ці супольная гісторыя), чым нешта выразна звязанае з культурай.

Знешнепалітычныя арыенціры: Расія ці Еўропа?

Па знешнепалітычнай арыентацыі беларусы падзеленыя на

тры групы: дзве вялікія — прарасійская і пранейтральная, і меншая — празаходняя. Ніводная з гэтых груп не мае большасці ў грамадстве, а найбольшы патэнцыял для аб’яднання грамадскіх груп мае нейтральны варыянт падтрымкі сувязяў з Захадам і Расіяй на аднолькавым узроўні.

Бо для беларусаў знешняя палітыка павінна перадусім служыць інтарэсам эканамічнага росту і бяспекі.

Якую Беларусь хочуць беларусы? What kind of Belarus do Belarusians want? Какую Беларусь хотят белорусы?

Так, з выказваннем аб тым, што Беларусь павінна мець аднолькава добрыя адносіны з Захадам і Расіяй, пагадзілася 66%. А за сяброўства з Расіяй і Украінай адначасова выказалася 58% апытаных.

Якую Беларусь хочуць беларусы? What kind of Belarus do Belarusians want? Какую Беларусь хотят белорусы?

Як адзначае аўтар, сярод беларусаў няма значных антызаходніх настрояў. За скарачэнне сувязяў і аддаленасць ад краінаў Захаду выказалася толькі 13% апытаных. А вось за працэс збліжэння — 64%.

Чаго хоча «медыянны беларус»

Калі ўяўляць медыяннага беларуса, то ён хацеў бы большай дэмакратычнасці палітычнай сістэмы, а таксама большага развіцця прыватнага сектара эканомікі. Пры гэтым, як піша Астапеня, лічыць беларусаў празмернымі лібераламі не варта.

Праект ідэнтычнасці, які паўстаў у Беларусі, па сутнасці задавальняе большасць беларусаў. У знешняй палітыцы беларусы хочуць добрых стасункаў з Захадам і Расіяй. А гэтага ні Лукашэнка, ні дэмакратычны рух не ў стане даць.

Медыянны беларус знаходзіцца недзе паміж існымі праектамі Беларусі — аўтарытарнага рэжыму і дэмакратычнага руху.

Больш звестак можна адшукаць на сайце «Што думаюць беларусы» і ў справаздачы з глыбінных інтэрв’ю, якая будзе апублікавана ў красавіку гэтага года.

Чытайце яшчэ:

Стала вядома, колькі жыхароў краіны лічаць, што Беларусь не павінна быць незалежнай дзяржавай

Беларусы не хочуць ні Беларусь Ціханоўскай, ні Беларусь Лукашэнкі — даследаванне Астапені

Наколькі беларусы падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай — свежае апытанне

Новае даследаванне паказала, што большасць беларускай моладзі выступае або за нейтралітэт, або за ўступленне ў НАТА 

Каментары47

  • запускайце газ у камеру, дзівіцеся вынікам
    26.03.2024
    Апытанні ў канцлагеры робіць або вертухай, або вар`ят.
  • Сматрашчы
    26.03.2024
    Короче мову на хлеб не намажешь и в стакане она не булькает, такой себе привет Пазьняку и прочим националистам.
  • Кастусь
    26.03.2024
    кароч, глубинный беларус за все хорошее против всего плохого, за хорошие отношения со всеми, а самое главное, чтоб ради всего этого не надо было вставать с дивана

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →