Ад рэдакцыі2222

Што рабіць? Рэдактар «Нашай Нівы» прапануе просты адказ

Гэты адказ розны для беларусаў унутры краіны і беларусаў замежжа. Для апошніх ён прапануе проста максімальна посціць, здымаць, каментаваць, выказвацца, што б ты ні чытаў і ні глядзеў.

Выжыць пры таталітарным рэжыме і пры гэтым застацца беларусамі — няпростая задача. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Часта людзі пытаюцца, што зараз рабіць, каб нешта памянялася — што рабіць у сітуацыі, калі лёс Беларусі ў меншай ступені залежыць ад нас, а ў большай — ад геапалітыкі. У сітуацыі, калі ў краіне ўмацоўваецца таталітарызм (Валер Карбалевіч дапускае, што да дна яшчэ далёка), а ва Украіне працягваецца вайна, ад выніку якой залежыць і лёс беларускай нацыі. Як выжыць пры таталітарным рэжыме і як нам пры гэтым застацца беларусамі? 

«Гадаваць дзяцей, зберагаць маёмасць, зарабляць, рабіць сваю работу — гэта добра, гэта само сабой, — адказаў мне брат. — Але што я, што мы можам рабіць грамадска значнага тут і цяпер?»

На гэтае пытанне няма аднаго адказу для беларусаў унутры краіны і беларусаў за мяжою. 

Беларусам унутры краіны галоўнае — зберагчы сябе, «захаваць жывую сілу», як сказаў прафесар Латышонак, гэта значыць, тая-такі формула «гадаваць, зберагаць, зарабляць, рабіць». А таксама падтрымліваць адзін аднаго («Каго любіш?» — «Дык узаемна») і захоўваць таемныя коды беларускасці, еўрапейскасці — першыя з якіх гэта працавітасць, гуманізм і сумленнасць. Выжыць пры таталітарным рэжыме і пры гэтым застацца беларусамі, еўрапейцамі. 

У той жа час беларусы, якія апынуліся ў выгнанні ці эміграцыі, маюць, я лічу, дадатковы абавязак. Абавязак гаварыць і пісаць, прамаўляць у тым ліку і за тых, хто ўнутры краіны вымушаны маўчаць для самазахавання.

Лукашысты робяць усё, каб загнаць народ у маўчанне, каб гаварылі толькі яны, толькі азаронкі і бондаравы, і каб людзям здавалася, што іншых меркаванняў не засталося ўжо, што праўда ўжо змяшалася з гразёю так, што і не адрозніш. 

СМІ робяць сваю работу, і роля СМІ цяпер найважнейшая, як напісаў Арцём Шрайбман. Але акрамя СМІ, гаварыць павінны і людзі.

Вось чаму самае простае, што я магу рабіць, — посціць, здымаць, каментаваць, выказвацца, што б я ні чытаў і ні глядзеў, тыкток, ютуб, форумы ці сайт «Нашай Нівы». І асабліва на «чужых платформах», бо марная справа — навяртаць ужо навернутых.

Я не займаюся прапагандай ці контрпрапагандай, хочацца быць вышэй за гэта, я проста рэагую на тое, што бачу і чытаю, я дапамагаю іншым разабрацца ў тым, у чым я сам разбіраюся. Мы ў такім моманце, калі грамадская думка павінна быць выказаная ўголас. Мала чытаць, трэба пісаць і здымаць. Выказанага (словамі, фотамі ці відэа), сказанага намі, кожным з нас не можа быць замнога. І гэтае самае простае, пасільнае кожнаму дзеянне адначасова дапамагае захоўваць і ўзбагачаць нашу мову і нашу прыналежнасць да беларускай супольнасці.

Вера павінна выражацца ў выказванні пры кожнай магчымасці — так я бачу формулу правільнага дзеяння сёння. 

Каментары22

  • Ч
    31.03.2024
    Што рабіць беларусам, якія аказаліся ў эміграцыі? Хаця б заходзіць на стрымы азаронка і пісаць каментары па-беларуску і посціць ⬜️🟥⬜️, а то ўсе пахаваліся “пад плінтусам”, нават за мяжой! Пішыце хаця б каменты пад рэжымнымі відэа, за гэта вас ніхто катаваць за мяжой не будзе!
  • Брэст сіла
    31.03.2024
    Я ў Беларусі, але таксама так раблю. Але я пільнуюся ананімнасці і пішу толькі на платформах, ніяк не прывязаных да нумара тэлефона і маіх сетак.
  • Опять про этого Латышонка??
    31.03.2024
    Редакция, хватит уже восхвалять этого Латышонка, который просто ноль без палочки. Уже в каждую новость его суете. Он для белорусов внутри беларуси никто и звать его никак. А вживую очень неприятная и отталкивающая личность!

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →