Праваабаронцу было 56 гадоў.
17 мая 2024 года памёр праваабаронца Алег Міхей.
У мінулым спартсмен і прадпрымальнік, ён трапіў за краты ў 2006 годзе па абвінавачанні ў махлярстве. Адбыў шасцігадовы тэрмін у калоніі ў Бабруйску, пасля далучыўся да праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая дапамагала зняволеным.
З цягам часу Міхей стаў дырэктарам «ТаймАкта».
Развітанне з Алегам Міхеем пачнецца 19 мая ў 12:30 у памяшканні крэматорыя Паўночных могілак.
Каментары