Вайна7070

Хадаркоўскі: Сёлета Украіна страціць Харкаў, летам 2025 — Адэсу. Львоў захаваецца, калі туды ўвойдзе НАТА

Расійскі палітык і бізнэсмен прадказаў далейшае развіццё падзей і абгрунтаваў свой погляд разлікамі.

Міхаіл Хадаркоўскі Михаил Ходарковский Mikhail Khodarkovsky
Міхаіл Хадаркоўскі. Скрын відэа: insiderUKR / Telegram

На адным з выступленняў у Германіі, запіс якога распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках, адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што Украіна і Захад фактычна ўжо прайгралі вайну:

«Украінскіх сяброў прашу закрыць вушы. Прабачце, але я сабе гэта дазволю. Спадарства, вы практычна ўжо прайгралі вайну ва Украіне. Мы яе прайгралі».

Далей бізнэсмен і палітык прывёў наступныя лічбы: «ВУП Украіны да вайны быў 160 мільярдаў долараў. Расіі — 2,2 трыльёна. Германіі — 4,1 трыльёна. Еўрасаюза — 17 трыльёнаў.

Пуцін выкарыстоўвае на вайну 120 мільярдаў долараў у год (прычым кошт самага распаўсюджанага артылерыйскага снарада 152 міліметры — 500 долараў). Ён траціць на вайну прыблізна 5,4% ВУП.

Еўрапейская дапамога Украіне за два гады вайны склала каля 88 мільярдаў долараў альбо 0,25% ВУП. І гэта пры цане на снарад 155 міліметраў ад 5 да 8 тысяч долараў.

Што азначае (з улікам амерыканскіх паставак) рэальныя суадносіны выдаткаў на вайну — 2,5 да 1 на карысць Пуціна ў найлепшым выпадку.

У гэтым годзе без амерыканскіх паставак суадносіны — 4 да 1 у лепшым выпадку.

Калі ў пачатку вайны суадносіны насельніцтва Украіны і Расіі складала 40 мільёнаў да 142 мільёнаў, ці 3,5 да 1, то цяпер яно — 7 да 1».

Прывёўшы такія разлікі Хадаркоўскі запытаўся: «Як загадаеце ваяваць?»

«Пры такім раскладзе паставак і сіл Украіна да канца года страціць Харкаў. Да сярэдзіны наступнага года — Адэсу. Суадносіны сіл стануць 10-12 да 1 да канца 2025 года. Да сярэдзіны 2026 года Украіна працягне толькі партызанскую вайну, а Львоў захаваецца, калі туды ўвойдуць войскі НАТА ў асобе Польшчы», — прагназуе ён.

Хадаркоўскі акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што ён прывёў найлепшы сцэнарый, які прадугледжвае працяг гераічнага супраціўлення УСУ, нягледзячы на безнадзейнасць сітуацыі. Інакш, лічыць прадпрымальнік, усё адбудзецца хутчэй. Пры гэтым штурмаваць буйныя гарады ніхто не будзе, бо без забеспячэння яны не ўяўляюць пагрозы.

«Ок. А чаму б не здрадзіць Украіне? Можа, Пуцін яе захопіць і супакоіцца? Можа, нават, атрымаецца вытаргаваць у яго некалькі абласцей і нават Кіеў?» — задае пытанні Хадаркоўскі і адказвае:

«Можа быць. Але тады трэба сумленна сказаць украінцам: «Мы вам здрадзілі. Заканчвайце бессэнсоўнае супраціўленне. Вось толькі далей, праз два гады, каля межаў Польшчы будзе стаяць аб'яднанае руска-ўкраінскае войска».

Мільярдэр тлумачыць, чаму адбудзецца аб'яднанне рускіх і некаторых украінцаў: «Людзі будуць пакрыўджаны. Ім трэба нешта есці. А ў арміі плацяць. Мы ўсё гэта бачылі на Данбасе».

«Пуцін едзе да СІ. Сі заявіў, што забароненых зонаў для супрацоўніцтва больш няма. Калі дэмакратыі не хочуць аб'ядноўвацца і даваць рашучы адпор, — дыктатуры больш ім падабаюцца», — заўважыў Хадаркоўскі і акцэнтаваў увагу на тым, што «Пуціну патрэбна не тэрыторыя. Пуціну патрэбна вайна для ўнутраных мэтаў. І слабы Захад для гэтага — выдатная мішэнь».

У канцы свайго выступу расійскі апазіцыянер заўважыў:

«Калі Захад хоча хітра зацягнуць усе аўтакратыі разам у сусветную вайну, то гэта задача, блізкая да рэалізацыі. Ці можна здацца. Можа быць, свабода ўвогуле нічога не каштуе? Вам вырашаць».

Каментары70

  • Злобный вожык
    19.05.2024
    Он выбрал язык фактов.
  • Пытанне
    19.05.2024
    А можа Хадаркоўскаму трэба было падтрымаць стварэнне рускай вызвольнай арміі (на базе тых падрозделаў, што зараз ва Украіне - ЛСР, РДК, Сібірскі батальён), якая б выкінула Пуціна з Крамля? Не? Не хоча? Чаму не хоча?
  • Сматрашчы
    19.05.2024
    Хадаркоуски - эта галава! Маё пачцение.

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →