Украінскія беспілотнікі вывелі з ладу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі
Удары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх НПЗ у пачатку 2024 года вывелі з ладу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі і прывялі да росту ўнутраных цэнаў на паліва, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўпраўленне разведкі Пентагона.
Страта часткі расійскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў прывяла да росту да сярэдзіны сакавіка ўнутраных цэнаў на 20% — 30% і справакавала прыпыненне экспарту, каб засяродзіцца на задавальненні ўнутранага попыту. Пра гэта гаворыцца ў ацэнцы разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны ЗША, якая была абагульненая ў дакладзе генеральнага інспектара Роберта Сторча, які робіць нагляд з дапамогай Украіны.
«Каб змякчыць уплыў гэтых удараў, Расія забараніла экспарт бензіну на шэсць месяцаў, пачынаючы з сакавіка, і пачала імпартаваць нафтапрадукты з Беларусі, якія планавала імпартаваць з Казахстана, а таксама дала прыярытэт адгрузцы нафтапрадуктаў расійскімі чыгункамі ў супрацьвагу іншым відам транспарту».
У той жа час украінскія атакі на энергетычныя аб'екты «прывялі да нязначных перабояў у электразабеспячэнні расійскіх вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва», бо «Расія мае магутныя генерацыйныя магутнасці — трэція паводле велічыні ў свеце — і высокую ступень рэзервавання ў сваёй сетцы», гаворыцца ў ацэнцы.
Апублікаваны аналіз ахоплівае толькі двухмесячны перыяд — ад першага нападу 21 студзеня на завод ПАТ «Наватэк» ва Усць-Лузе да атакі 24 сакавіка на электрастанцыю ў Новачаркаску.
Дрон атакаваў чарговы расійскі НПЗ — цяпер у Валгаградзе
Для ўдару па НПЗ у Башкартастане УСУ прымянілі звышлёгкі самалёт
Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ пад Калугай
Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты
«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага
Каментары