Хадаркоўскі: Нас чакае новая халодная вайна на бліжэйшыя 10-15 гадоў
Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі патлумачыў сваю заяву аб тым, што Украіна і Захад ужо фактычна прайгралі вайну, і расказаў, ці ёсць выйсце.
Як пісала «Наша Ніва», Міхаіл Хадаркоўскі на адным з выступаў у Германіі выказаў вельмі неаптымістычны прагноз развіцця вайны ва Украіне. У інтэрв'ю Bild ён больш падрабязна патлумачыў сваю пазіцыю.
«І ў гэтым выпадку тая вытворчая эфектыўнасць, якая ёсць у заходняй індустрыі, перакрывае расійскую прыблізна ў два-тры разы пры параўнальных магутнасцях. Проста прадукцыйнасць працы ў два-тры разы вышэйшая на Захадзе», — заўважае Хадаркоўскі.
Але ён звяртае ўвагу на наступствы: «Гэты дзесяцігадовы цыкл стварае інтэнцыю халоднай вайны. Халодная вайна, імаверна, на бліжэйшыя 10, а то і 15 гадоў — непазбежнасць. І да гэтага трэба быць гатовымі».
«На еўрапейскім кантыненце толькі две магутныя арміі — расійская і ўкраінская»
«Заходнія генералы, якія кажуць дурасці пра тое, што расійская армія падчас гэтай вайны аслабела, зусім не разумеюць сітуацыю. Магчыма, яна аслабела ў рамках нейкай іншай вайны, для якой значэнне будзе мець рэсурс у самалётаў, у бранятэхнікі, нейкія гіганцкія арміі.
«Магчыма, з цягам часу, праз некалькі гадоў, заходнія арміі ў працэсе асваення іх вопыту змогуць гэтым скарыстацца. Але сёння, заплаціўшы вельмі вялікую цану дзясяткамі тысяч чалавечых жыццяў, мы маем вось гэтыя арміі на кантыненце», — заўважае Хадаркоўскі.
Хадаркоўскі: Сёлета Украіна страціць Харкаў, летам 2025 — Адэсу. Львоў захаваецца, калі туды ўвойдзе НАТА
Пентагон пра сітуацыю на фронце ва Украіне: Сітуацыя складаная, выклікае непакой
Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце
Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal
Каментары