Меркаванні4242

Шрайбман: Выбары ў КР — танная трэніроўка для актыва. Але беларусам унутры Беларусі яны не трэба

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у ютуб-праграме «Часики тикают» падзяліўся думкамі адносна таго, якая карысць ад выбараў у Каардынацыйную раду і каму яны ўвогуле трэба.

Арцём Шрайбман

На думку Шрайбмана, гэтыя выбары маюць пэўнае значэнне толькі і выключна для дыяспары:

«Беларусам унутры Беларусі [яны] не патрэбныя. У [гэтых] беларусаў зусім іншыя праблемы». 

Адносна таго ж, ці патрэбныя выбары беларусам за межамі бацькаўшчыны, аналітык адказвае станоўча:

«Дыяспары, палітызаванаму актыву, самім дэмакратычным сілам — так, патрэбныя. Таму што гэта тэст інструментаў, якія могуць калісьці спатрэбіцца на большым маштабе. Ну вось уявім: у нас нейкая новая рэальная палітызацыя. І ўжо ёсць адпрацаваная праграма, ужо ёсць нейкае разуменне тонкіх месцаў, дзе можа парвацца. Ужо ёсць разуменне, што ў нас новыя асобы ў палітыцы, якія могуць генераваць падтрымку».

Ужо гэтыя выбары, як лічыць Шрайбман, з іншага боку падсвяцілі асобу Паўла Латушкі:

«Латушка, мяркуючы па апытаннях, паказвае, што лепш за ўсіх спраўляецца з гэтым, прынамсі ўнутры пратэстнага ядра. Гэта таксама важна разумець, мы ж гэтага не ведалі. У Латушкі не было ніякіх магчымасцяў паказаць сябе як электаральнага палітыка. Ён проста прыйшоў і сказаў: «Я Пал Палыч, я быў міністрам, прымайце мяне такім, які я ёсць».

Ну, і пры ўсім нашым скепсісе ў дачыненні Пал Палыча трэба прызнаць, што ён апелюе да нейкай канкрэтнай аўдыторыі, і вельмі паспяхова апелюе. Ягоная аўдыторыя — гэта не нейкая тыповая моладзевая, хіпстарская, смузі, змагарская тусовачка. Ён у нас больш па сярэднім узросце і вышэй. Эфектыўны камунікатар, як аказалася. І выбары дазваляюць гэта праверыць, праявіць і паказаць».

У кожным разе, шкоды ад гэтай палітычнай кампаніі, як мяркуе Арцём Шрайбман, не будзе, бо яна есці не просіць:

«Таму што гэта ўсё не без толку, не патрабуе грошай беларускіх падаткаплатнікаў. У кожным разе гэта не тое, што адрывае рэсурсы. Гэта адносна танная беспраблемная трэніроўка для самога актыва».

Каментары42

  • Віленчук
    26.05.2024
    Такія меркаваньні толькі распальваюць варожасьць паміж тымі хто зьезаў і тымі, хто застаўся. 
  • Швабрын
    26.05.2024
    Цьвярозы погляд і правільныя выснаўкі дае гэты палітолаг.
    Скора скпнчаеццп тэрмін прэзідэнства(🤣🤣🤣) Ціханоўскай і Захаду патрэбен орган размеркавання дапамогі.
    Вось яны і ствараюць гэтую раду.
  • Прыемна здіўлены
    26.05.2024
    Прыемна здзіўлены мадэрацыей НН, прапусціўшай такую праўдзівую "крамолу" пра выбары ў раду

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →