Грамадства2020

Пасля выпадку з Назарбаевым Лукашэнку будзе складана здзейсніць транзіт — Фрыдман

У новым выпуску ТОКу гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман разважае пра магчымасці транзіту ўлады ў Беларусі.

Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool via AP

На погляд Аляксандра Фрыдмана, менавіта пасля выпадку з Назарбаевым Лукашэнку будзе цяжка аддаць уладу.

«Назарбаеў сапраўды захаваў сваё жыццё. Але каманда, клан Назарбаева ад улады адхілены. У іх уплыву няма. Такаеў для Сярэдняй Азіі павёў сябе даволі гуманна. Назарбаева не арыштоўвалі і не знішчалі. Паступова скончылі з яго культам, але сам Назарбаеў далей жыве сваім прыватным жыццём. А той жа Такаеў асабліва адмоўна пра яго не выказваецца».

Але, упэўнены Фрыдман, выпадак з Назарбаевым — не той вопыт, на які робіць стаўку Лукашэнка. Ён хоча зрабіць тое, што ў Назарбаева не атрымалася.

«Я магу сабе ўявіць, што Лукашэнка за пасаду прэзідэнта ўжо так не трымаецца. Для яго галоўнае — кантраляваць уладу», — лічыць аналітык і дадае, што для гэтага і быў прыдуманы магчымы варыянт транзіту — сцэнарый з Усебеларускім народным сходам.

«Але лукашэнкаўская праблема ў тым, што ў Назарбаева гэта сапраўды не атрымалася», — адзначае аналітык і звяртае ўвагу на тое, што на ўсёй постсавецкай прасторы спрацаваў толькі адзін варыянт транзіту ўлады — гэта транзіт ад бацькі да сына.

@tokbelarus Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман #политика #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

«Гэта спрацавала ў Азербайджане. І гэта спрацоўвае ў Туркменістане. Там пакуль яшчэ рана казаць, ці спрацуе доўгатэрмінова, але бацька можа разлічваць на лаяльнасць сына».

Калі паглядзець на іншы вопыт транзіту на поставецкай прасторы, напрыклад, транзіт улады ад Ельцына да Пуціна, альбо ад Назарбаева да Такаева, то тут, як адзначае Фрыдман, заўважна змена палітычнага курсу. І гэта не тое, чаго хоча Лукашэнка.

«Лукашэнка хоча працягу лукашызму. Ён хоча кантраляваць. А вось як гэтую сістэму выбудаваць — цікавае пытанне. Паглядзім. Ні ў каго не атрымалася. Думаю, што не атрымаецца і ў Лукашэнкі», — выказвае сваю думку аналітык і заўважае:

«Лукашэнка ў пэўным сэнсе — закладнік сітуацыі. Ён разумее, што калі адыдзе ад улады, нават у дадзеным моманце адыдзе ад аператыўнага кіравання Беларуссю, ад прэзідэнцкай пасады, ды яшчэ ў часы, калі Беларусь у любы момант можа быць уцягнута ў вайну, уся гэта сістэма, якую ён так доўга выбудоўваў, можа ў адзін момант паляцець. Для яго гэта было б фатальна».

Глядзіце цалкам:

Каментары20

  • Acabчык Маленькі
    16.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Пытаннечка
    16.06.2024
    А Фрыдман і Шрайбман - гэта адзін чалавек, хтосьці мо ведае?
  • яша
    16.06.2024
    еще один сын давида изобретающий велосипед.
    диктаторы отдают свою власть свержением или вперед ногами. проверено временем.

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі7

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна5

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі15

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі7

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →