20 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца, піша «Вясна».
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя кніга «Каменнае сэрца» — зборнік апавяданняў, напісаных Севярынцам падчас папярэдняга зняволення, «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга іншая. Сэрца сьвятла».
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля акцыі на Камароўскім рынку ў Мінску. Пасля гэтага суд пяць разоў запар прызначаў яму па 15 дзён арышту, а пасля супраць яго завялі крымінальную справу.
У траўні 2021 года Севярынца прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках (артыкул 293 КК).
Таксама спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў гэтым разам папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «ПослеЗавтра», «Все останутся, а я умру»;
- інстаграм-старонка «bessmertnii7291»;
- Старонка ва «Укантакце» «Илья Миронов»;
- фэйсбук-старонкі «Беларусы Беластоку», «Полоцк, Новополоцк — Новости Полотчины»;
- тыкток-старонкі «Хартия97», «Based Belarus», «Aleksandra», «граннеуружовайпанаме».
«Экстрэмісцкім» прызналі відэа, якім раней хваліліся самі сілавікі
Улады ўпершыню пацвердзілі, што знішчаюць выданні, якія абвяшчаюць экстрэмісцкімі
«Як быццам бомбу ў школе знайшлі». Былая бібліятэкарка расказала, як школьныя бібліятэкі чысцяць ад «няправільных» кніг
Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Каментары