Спорт22

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі

У пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна адкрылі спецыяльны стадыён для тарфянога футболу (кажуць, адзіны такі ў свеце), тут жа прайшоў і традыцыйны турнір па гэтым відзе спорту. 

Фота: Мінэнерга

Удзел у турніры ўзялі ўдзел 32 каманды, разбітыя на 8 груп. Яны прадстаўлялі арганізацыі розных галін — ад энергетыкі, цэментнай прамысловасці да сродкаў масавай інфармацыі. Кожны матч па правілах працягваецца ўсяго 7 хвілін.

Фота: Мінэнерга
Фота: Мінэнерга

Падобнае спаборніцтва праводзіцца ў нас не першы раз, турнір па гэтым спецыфічным відзе спорту праводзіцца ўжо шосты раз. Але раней беларусы гулялі на балоце паміж сабой. Цяпер жа паспаборнічаць з беларусамі прыехалі расіяне з Масквы і Санкт-Пецябурга. І выявілася, што яны больш умелыя.

Фота: Мінэнерга

У выніку тарфяныя футбалісты з Санкт-Пецярбурга дайшлі да фіналу, ніводнага разу не прапусціўшы мяч у свае вароты. А ў фінале абыгралі каманду «КраснасельскБудМатэрыялы» з Ваўкавыскага раёна і занялі першае месца. 

Фота: Мінэнерга

Каментары2

  • Валетбол брыкетам
    30.06.2024
    Во правільна, каманда з Pidorburg ў ажэстачонашняй схватцы паказала на ентым Картохінгу праваслаўную арыентацыю абарыгенаў каларадскага жука. У следуюшчэ месяцы чакаем Ігры Добрай Волі з прымяненіям камбайнаў Громсяльмаш на Гран-Пры Formula-123. Усіх чакаем 3 ліпеня з аўтаматамі і працівагазамі на пастраеніі каля Палаца Недарэспублікі ў гонар Зоі, што паліла сялянскія хаты. Мы ішчо ні ўсё на дойчезальдатен звалілі, нужна ішчо ракеты па Ўкраіне прыплясьці... Каротчэ да будзіт мір у вашу хату, сказаў Карпянкоў і кінуў гранату ў вакно McDonald's
  • Вася
    30.06.2024
    [Рэд. выдалена]

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →