Грамадства77

Памёр герой Беларусі Васіль Равяка

Кіраўніку паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне было 75 гадоў.

Заслужаны работнік Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Равяка доўгі час узначальваў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне.

Васіль Равяка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў Рабцы Хойніцкага раёна. Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны тэхнікум, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут; Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

@nashanivanews Памёр Герой Беларусі #беларусь #беларусьчп #трагедия #чп #происшествие #гродно ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Пачаў працаваць заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Заазер’е» Акцябрскага раёна. Потым перабраўся ў калгас «Прагрэс» Гродзенскага раёна, таксама быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама партыі.

З 1995 года быў старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна.

Каментары7

  • Грышка
    01.07.2024
    Які грамадскі дзеяч - што адметнага для Беларусі ён зрабіў?! Тыповы бястварны партапаратчык і вертыкальшчык ад тутэйшай "аграэліты" - класічная лукашысцкая "старая гвардыя". Бездакорны прыхільнік лукашэнкі, ягоных дыктатарскіх метадаў і ягоных савецкіх і прарасейскіх поглядаў, бясконца далёкі ад ідэй беларушчыны, дэмакратыі і рынка на чале дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства - усё, як лукашэнка любіць. За гэта быў узнагароджаны макулатурай ў выглядзе ганаровых грамат ад палаткі ды саўміна, металаломам у выглядзе недарэчных да ягонага пасляваеннага народжання юбілейных медалёў 60 і 65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прызначэннем у лукашысцкі "сенат", дзе нічым, апрача ўзорнага ківання не адмеціўся.
    Між тым фінансавыя паказнікі узначальваемага Равякай СПК "Прагрэс-Верцелішкі" - устойліва вельмі сціплыя для моцна распіяранага дзяржпрапагандай узорнага прадпрыемства з колькасцю працоўных каля 750 чалавек (у 2022) - на ўзроўні 500 тысяч рублёў чыстага прыбытку штогод пачынаючы з 2016. Тое, што падобная статыстычна задавальняючая "прыбытковасць" нерэфармаванага аграсектару звычайна дасягаецца праз неабслугоўванне банкаўскіх крэдытаў і іншых даўгоў, а таксама бясконцую дакапіталізацыю з боку дзяржавы - не сакрэт. Але можа ўсё з'ядалі вялікія і вельмі прывабныя заробкі працоўных? Тады чаму іхная колькасць скрацілася з 2 тысяч у 90-х гадах, да 1 тысячы ў 10-х гадах і 750 зараз?
    Званне Героя Беларусі (2006) - гэта ўвогуле цалкам прыдуманая і дэвальваваная асабіста лукашэнкай узнагарода. З 14 "Герояў Беларусі" толькі лётчыкі Карват, Куканенка і Нічіпарчык былі ўзнагароджаныя за сапраўдныя подзвігі, якія выратавалі жыцці беларусаў. Вельмі діскусійнымі пытаннямі застаюцца ўзнагароджанне спартсменкі Домрачавай і мастака Савіцкага, які падобна мільёнам вязняў пераважную частку вайны правёў ў канцлагерах і па сутнасці атрымаў званне героя за камфортнае мастацтва на партызанскую тэму, хоць асабіста ў партызанскім супраціве не ўдзельнічаў. Але астатнія - гэта выключна лукашысцкія вертыкальшчыкі ў кампаніі з касмічнай турысткай-прапагандысткай Васілеўскай.
  • Человек
    01.07.2024
    Лол, а кто заслуживает этой награды, по-вашему? Зенон?
  • Someone
    01.07.2024
    Грышка, якое грамадства такія і героі. Можна заўсёды наракаць на кепскія ўмовы, а можна ў гэтых умовах працягваць працу. Чалавек зрабіў свой выбар ды пражыў жыццё. Не ведаю нічога пра яго і асабліва не хачу цікавіцца, але не думаю што трэба агулам ганьбіць усё ў краіне каторая мне столькі дала. Як там ні было, тое чым я харчаваўся выраблялі такія як ён. RIP.

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

Блінкен ацаніў дзеянні Байдэна ва Украіне і расказаў, што будзе з украінска-расійскай мяжой і якія непаразуменні меў з Ізраілем7

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя22

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»1

«Твой твар, калі ты зноў абагнала дыктатара». Найлепшыя твіты тыдня22

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне1

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →