У Лідзе затрыманых палітычных возяць на працу да нямецкага фермера
Ездзіць затрыманых на працу матывуюць тым, што будзе чым заплаціць за ЦІП.
Як піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе», затрыманых на суткі па палітычных матывах у Лідзе возяць на працы на перабіранне цыбулі ў в. Сухвальня да нямецкага фермера-прадпрымальніка.
Ім абяцаюць плаціць па 30 рублёў у суткі за працу, але брыгадзір напрыканцы дня вырашае, хто атрымае аплату, а хто не атрымае нічога.
Акрамя таго, затрыманых возяць у в. Сцеркава перабіраць смецце, а таксама на збор камянёў на палях.
Ездзіць затрыманых на працу матывуюць тым, што будзе чым заплаціць за ЦІП.
Каментары