Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у праграме «Марков. Ничего личного» на АНТ расказаў, што мае ў радаводзе польскія карані: ягоныя бабуля і маці, маўляў, былі «чыстымі полькамі».
«Я Польшчу трошкі ведаю і разумею. У мяне бабуля была Марыя Генрыхаўна, і мама была Браніслава Францаўна. Гэта польская частка майго генафонду.
Таму, калі я скажу, што мая бабуля да апошніх дзён хадзіла ў Чырвоны касцёл і малілася на польскай мове, вы зразумееце, што я таксама разумею наогул, што такое польскі народ, польская нацыя, іх памкненні, унутраны менталітэт.
Я вельмі добра памятаю і бабулю, і маму: яны былі чыстыя полькі з усімі характэрнымі справамі — працавітасцю, досыць рэзкай эмацыйнасцю, пры гэтым з вельмі строгім характарам. Вельмі яркія па сабе жанчыны.
Кажучы пра Польшчу, хацеў бы сказаць, што Польшча ніколі не будзе дзейнічаць на шкоду сваім інтарэсам», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.
Цяперашнія дзеянні польскіх уладаў, па яго словах, азначаюць толькі адно: гэта іх інтарэсы на сённяшні дзень.
Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку
Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым
«Пакуль узаемнасці не бачым». Лукашэнка наракае, што не можа дамовіцца з Польшчай і Літвою
Што азначаюць сігналы Лукашэнкі Польшчы і Украіне?
Каментары