Грамадства22

Інтэрпал выключыў са свайго «чырвонага спісу» рэжысёра Андрэя Гнёта. Але гэта яшчэ не канец справы

У лісце Генеральнага сакратарыята Інтэрпала пазначана, што знаходжанне Андрэя Гнёта ў так званым спісе red notices for wanted persons супярэчыць артыкулам 2 і 3 статута Інтэрпала, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіва

Генеральны сакратарыят Інтэрпала ў электронным лісце паведаміў прадстаўніцтву Еўрасаюза ў Сербіі аб тым, што падстаў для знаходжання беларускага рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта ў міжнароднай базе Інтэрпала або ў red notices for wanted persons няма.

Інтэрпал прызнае палітычную падкладку справы журналіста.

Як вынікае з ліста, знаходжанне Андрэя Гнёта ў «чырвоным» спісе супярэчыць артыкулам 2 і 3 статута Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі.

Згодна з артыкулам 2, Інтэрпал мае на мэце забяспечваць «шырокае ўзаемадзеянне крымінальнай паліцыі ў рамках дзейнага заканадаўства краіны і ў духу Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

Артыкул 3 падкрэслівае: «Арганізацыі катэгарычна забараняецца ажыццяўляць якое-небудзь ўмяшанне або дзейнасць палітычнага, вайсковага, рэлігійнага або расавага характару».

Сам Андрэй Гнёт з гэтага факту задаволены, але не хавае свайго здзіўлення:

«Тут, вядома, у мяне ёсць пытанні да Інтэрпала. Як адбываецца так, што вы спачатку арыштоўваеце чалавека і саджаеце яго ў турму, ён змагаецца з экстрадыцыяй, а потым вы ўжо разбіраецеся і кажаце: «Ой, дык мы ж свой уласны статут парушаем!». Гэта даволі абсурдная сітуацыя».

Нягледзячы на гэты ліст Інтэрпала, пагроза пераследу ў Беларусі для Гнёта не знятая, бо пагроза экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь для яго застаецца.

Як кажа Андрэй Гнёт, вынік справы пакуль непрадказальны:

«Гэта як казіно. Калі я размаўляў з дыпламатамі краін ЕС, адзін з іх заўважыў: «Андрэй, гэта справа ляжыць у палітычнай плоскасці, будзеш ты выступаць на судзе ці не будзеш, танцаваць, спяваць, жартаваць — усё гэта не мае ніякага сэнсу. Ты можаш рабіць на судзе што заўгодна. Гэта проста цалкам палітычная справа».

41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб'яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі, калі прыляцеў у Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпала ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадзіраваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка 2024 года Апеляцыйны суд у Белградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

Каментары2

  • Acab
    19.07.2024
    Інтэрпол гэта харошая міліцыя, яны як і польская міліцыя не злаўжываюць, Гнет і Банцар ў справе арыштаваныя!

    Нехта няма імя начальніка Інтэрпалу, абралі таго, хто індыйцаў катаваў ці іншага такога самага?
  • Интрпал
    20.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →