Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады
Іван Краўцоў працягне надалей займаць пасаду, паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале гэтай інстытуцыі.
Усяго на гэтую пасаду балатаваліся тры кандыдаты: Іван Краўцоў, Святлана Шаціліна і Іван Паўлоўскі.
Але Краўцоў быў па-за канкурэнцыяй: ён сабраў 68% галасоў. Шаціліна задаволілася 9%, а Іван Паўлоўскі — 6%.
Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 4%, 11% устрымаліся, астатнія не ўзялі ўдзел у выбарах.
Паводле статута Каардынацыйнай рады, кіраўнік яе Сакратарыята не можа адначасова быць дэлегатам КР.
Іван Краўцоў у 2020 годзе быў каардынатарам выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам». Ён сакратар Каардынацыйнай рады з моманту яе ўтварэння ў 2020 годзе.
Каментары