Сёння пачынаюць судзіць чарговую айцішніцу, якая вярнулася дадому з Польшчы
Дзяўчыну вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле КК за ўдзел у пратэстах, ёй пагражае да трох гадоў калоніі.
23 ліпеня пачаўся суд на 25-гадовай Лізаветай Макрыдзінай, якая вярнулася з Польшчы.
Родам Лізавета з Гродна, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камп'ютарная бяспека».
Ужо пасля другога курса яна пайшла працаваць праграмісткай у кампанію SENLA, але пасля перавучылася на бізнэс-аналітыка. Нядаўна дзяўчына пераехала ў Польшчу, імаверна, пасля вайны.
Лізавету затрымалі пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь. У профілі Linkedin яна апошні раз нешта лайкала тры месяцы таму.
Працэс над Лізаветай пачаўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Дзяўчыну вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле КК за ўдзел у пратэстах, ёй пагражае да трох гадоў калоніі.
Судзіць Макрыдзіну будзе Уладзімір Пазняк.
Каментары