У Беларусі спынілі трансляцыю канала «Звезда» расійскага Мінабароны
Канал больш не змогуць паглядзець карыстальнікі тэлебачання ZALA.
«Белтэлекам» паведаміў, што тэлебачанне ZALA спыняе трансляцыю расійскага патрыятычнага канала «Звезда», які належыць медыягрупе Мінабароны РФ.
Аб прычынах выключэння канала з кабельных пакетаў не паведамляецца. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што тэрмін дазволу на распаўсюд канала, выдадзенага ў 2021 годзе, скончыўся.
Пры гэтым у ZALA вярнуліся два каналы, якія «Белтэлекам» назваў папулярнымі — «Усадьба-ТВ», які распавядае пра жыццё за горадам, і «Фенікс плюс кіно» з фільмамі і серыяламі.
Тэлеканал «Звезда» называюць «грамадска-патрыятычным» каналам, у яго эфіры транслюецца ў тым ліку расійская прапаганда вайны супраць Украіны.
Каментары