Аўто33

Гады ідуць, а цэны растуць. Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі

Паглядзелі, як за апошнія гады змяніліся цэны на папулярныя ў беларусаў машыны. 

VW Passat — бадай, самая папулярная мадэль у беларусаў. Самымі народнымі з народных лічацца аўтамабілі чацвёртага пакалення. Беларусы цэняць Passat B4 за прастату, надзейнасць, эканамічнасць. Універсалы ідуць асабняком, бо, апроч прасторнага багажніка, жыхары прыгранічча цэняць бак на 100 літраў.

Фота тут і далей: скрыншот з сайта av.by

Гэтым летам сярэдняя цана на 30-гадовыя VW Passat B4 складае 2 557 даляраў. У сакавіку 2022 года за Passat 1994 года выпуску ў сярэднім прасілі 1920 даляраў — атрымліваецца плюс $637 (33%) да цаны за два гады.

Паводле даных av.by, аналагічныя сярэднія цэны на Passat 1994 года выпуску назіраліся ў 2016 годзе.

Апроч VW Passat B4 падраслі цэны і на народную Audi A6 у кузаве С4.

Цяпер за аўтамабілі 1996 года выпуску ў сярэднім просяць $4 489. У сакавіку 2022 было $3 793. Без малога плюс 700 даляраў, ці 18% ад пазалеташняй цаны.

Амаль на тысячу даляраў падаражэла BMW 5 серыі 2001 года выпуску. Калі на пачатку вясны 2022 года такія аўто ў сярэднім каштавалі 5 332 даляры, то ўжо летам 2024 года за іх просяць па 6 295 даляраў. Гэта зноў плюс 18% ад даваеннага кошту.

Крыху менш у працэнтным вымярэнні (+16%) выраслі цэны на рэстайлінгавыя мінівэны Peugeot 806 1999 года выпуску. Цяпер за 25-гадовы сямейны аўтамабіль у сярэднім просяць 4 075 даляраў. Вясной 2022 года, тады такія аўто прадавалі ў сярэднім на 560 даляраў танней, — за $3 515. 

Прыбавілі ў цане і кампактвэны Opel Zafira першага пакалення. Аўтамабілі 2001 года выпуску цяпер у сярэднім ацэньваюць у 4 710 даляраў. Да вайны сярэдні кошт складаў $4 103. Рост — каля 600 даляраў, ці 15%.

Так дорага Opel Zafira А 2001 года выпуску апошні раз каштавала напрыканцы 2017 года.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну цэны пачалі расці не толькі на старыя недарагія аўто.

Так, напрыклад, Renault Sandero Stepway 2018 года выпуску цяпер у сярэднім прадаўцы ацэньваюць у 11 142 даляраў. У сакавіку 2022-га такія самыя машыны прадавалі ў сярэднім за 9 948 даляраў, што на 1200 даляраў (ці на 12%) танней, чым цяпер.

Іншы некалі папулярны ў Беларусі бюджэтнік расійскай зборкі, Hyundai Accent V, таксама крыху прыбавіў у цане.

Калі вясною 2022 года за 4-гадовыя аўто ў сярэднім прасілі 12 382 даляры, то летам 2024 года ва ўжо 6-гадовым узросце гэтыя машыны ацэньваюць у 12 929 даляраў. Гэта плюс 4,4% да даваеннай цаны.

Прычым пікавыя цэны на Hyundai Accent V прыходзіліся на зіму 2022-2023 года, тады за іх прасілі каля 15 тысяч даляраў.

Некаторыя іншыя бюджэтнікі расійскай вытворчасці, якія беларусы даволі масава куплялі новымі, на бягучы момант каштуюць прыблізна столькі ж, колькі і да вайны. 

Так, напрыклад, Polo Sedan 2019 года вясною 2022 года прадавалі за 11 365 даляраў, а цяпер за 11 389. Тое самае і з «Лада Веста» — 9 779 даляраў цяпер супраць 9 624 у сакавіку 2022 года. 

Адметна, што зімой 2022—2023 гадоў усе яны каштавалі даражэй. На піку за Vesta прасілі амаль 12 тысяч даляраў, а за Polo — амаль 13 тысяч.

Каментары3

  • Синий трактор
    30.07.2024
    Куба 2.0
  • А можа так и трэба
    30.07.2024
    Так Лукашенко же говорил, что не поведет страну за цивилизованным светом. Загнал страну в российскую выгребную яму, где двадцатипятилетний хлам продается в три раза дороже чем цена аналогичных авто в ЕС/США.
  • Эдгарс
    30.07.2024
    Гады iдуць, а у расейскiм крае усё горш i горш:)))

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →