Вайна88

Украінцы патапілі расійскую падводную лодку «Растоў-на-Доне»

Пра паспяховыя ўдары, нанесеныя Узброенымі сіламі Украіны па важных расійскіх вайсковых аб'ектах, паведаміў Генштаб УСУ.

Падводная лодка «Растоў-на-Доне». Фота: Wikimedia Commons

Паводле інфармацыі Генштаба, 2 жніўня ў порце Севастопаля УСУ паспяхова пацэлілі ў падводную лодку расійскага Чарнаморскага флоту «Растоў-на-Доне». У выніку трапляння лодка, як сцвярджаецца, затанула на месцы.

Падводная лодка Б-237 «Растоў-на-Доне» (па класіфікацыі НАТА — клас Kilo) — адна з чатырох падводных лодак гэтага класа, здольных прымяняць ракеты «Калібр». Яе ўвялі ў эксплуатацыю 26 снежня 2014 года, а 13 верасня 2023 года ў выніку ўкраінскай ракетнай атакі судна атрымала істотныя пашкоджанні. Пасля таго яго рамантавалі і праводзілі выпрабаванні ў акваторыі Севастопальскай гавані. Кошт «Растова-на-Доне» ацэньваецца ў 300 мільёнаў даляраў. 

Таксама паведамляецца, што падраздзяленні ўкраінскіх Ракетных войскаў ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Ваенна-марскіх сілаў істотна пашкодзілі ў акупаваным Крыме 4 расійскія пускавыя ўстаноўкі ЗРК «Трыумф».

Каментары8

  • Мачы рашысцкую гадзіну
    03.08.2024
    Працуйце, браты. Кожнаму акупанту зямля шклаватай.
  • Дзякуй, УСУ!
    03.08.2024
    Цяпер толькі Растоў-на-Дне :)
  • Спадар
    03.08.2024
    Во,гэта файна!!!

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў2

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

«Хацеў прадаць нерухомасць і з’ехаць ад маці за мяжу». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →