Вайна55

Украінскія войскі прасоўваюцца ў кірунках Курска, Льгова і Рыльска адначасова — ваенкары

Z-ваенкары прызнаюць, што расіянам не ўдаецца пакуль стварыць суцэльную лінію абароны і даводзіцца біць «Іскандэрамі» па наступаючаму праціўніку.

Мапа Юрыя Падалякі

Юрый Падаляка піша, што ўкраінскія вайскоўцы, назапасіўшы сілы, 12 жніўня пачалі штурмавыя дзеянні амаль на ўсёй лініі баявога сутыкнення ў Курскай вобласці.

«У раёне Коранева ён [праціўнік] спрабаваў абысці раённы цэнтр з усходу. Яго ДРГ зайшлі нават за яго, спрабуючы перарэзаць трасу на Рыльск, але былі адкінутыя.

Між тым, ідуць жорсткія баі за н.п. Ольгіна, узяцце праціўнікам якога моцна ўскладніць гарнізону Коранева далейшую абарону н. п. 

Таксама праціўнік распачаў прарыў калонай Паўночна-Усходняй у агульным кірунку на н.п. Каўчук. Быў спынены тут і адкінуты. Але на жаль не на зыходныя пазіцыі. Дзе ўвечары і працягнуў назапашваць свае сілы», — піша Падаляка. 

Паводле яго слоў, яшчэ адзін удар быў нанесены ўкраінцамі паміж н. п. Чаркаскае Парочнае і трасай на Курск, а таксама на Бердзін і Вялікае Салдацкае. 

«Ён [праціўнік] быў спынены на подступах і спрабуе таксама тут замацаваць свае поспехі. Заўтра і тут чакаюцца кровапралітныя баі», — піша ваенкар.

Іншы канал, «Рыбар», таксама паведамляе, што «мабільныя групы праціўніка распачалі спробу замацавацца ля Вялікага Салдацкага». 

Варта адзначыць, што Вялікае Салдацкае — апошні значны населены пункт на дарозе да Курчатава і Курскай АЭС.

Юрый Падаляка таксама піша, што сённяшнія баі паказалі: расійская абарона тут не суцэльная, а ачаговая.

«Супернік даволі лёгка прасочваецца паміж нашымі вузламі абароны, спрабуючы адрэзаць іх ад галоўных сіл. На жаль, пакуль мы іх можам тут утрымліваць толькі разлікамі БПЛА, авіяцыяй і … ракетчыкамі. Сёння пры адбіцці нападаў па праціўніку намі былі ўжытыя тут нават «Іскандэры» (па вялікай колькасці УСУ)», — піша ваенкар.

Адзначаецца, што ўкраінцы раніцай таксама правялі разведку боем у раёне памежнага перахода Калацілаўка. Акрамя таго, іншая група ўкраінскай арміі ад Плехава дайшла да Гір'яў, дзе яе сустрэў расійскі кардон.

Падаляка сцвярджае, што сілы ва ўкраінцаў ёсць. «А таму наступныя мінімум два дні будуць вельмі важнымі і цяжкімі», — дадае ён. 

Каментары5

  • Федзя
    13.08.2024
    Трэба рыхтавацца да лiквiдацыi расеi як дзяржавы.
  • Федзя
    13.08.2024
    Пуцiн напэўна i ў самым страшным сне не прадпалагаў чым усё гэта скончыцца))))
  • Рэчаіснасьць
    13.08.2024
    Федзя, ну чаму ж, ёсьць меркаваньне што хуйло агент захаду і працуе на зьнішчэньне рашкі, і ў яго гэта атрымліваецца

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў2

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

«Хацеў прадаць нерухомасць і з’ехаць ад маці за мяжу». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →