Кіно1313

На Нямізе вывешвалі расцяжку «…каб таварыш Сталін дзякуй сказаў». Што адбывалася?

У Мінску здымалі чарговы расійскі фільм пра вайну. Сярод яго стваральнікаў — фанат вайны, расійскі акцёр Уладзімір Машкоў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У сацыяльных сетках з'явіліся фота і відэа з месца здымак — людзі цікавіліся, што адбывалася ў Верхнім горадзе, дзе паставілі савецкія дэкарацыі (у тым ліку і расцяжку «Працаваць трэба так, каб таварыш Сталін дзякуй сказаў»).

Нацыянальнае агенцтва па турызме папярэджвала, што 13 жніўня на Нямізе будуць праходзіць здымкі кінафільма «У спісах не значыўся», а доступ на тэрыторыю будзе абмежаваны.

Гэта чарговы расійскі фільм на тэму Другой сусветнай вайны. У аснове сцэнара — аднайменны раман Барыса Васільева, напісаны ў 1974 годзе. Галоўны герой гісторыі — лейтэнант Мікалай Плужнікаў, які трапляе ў Брэсцкую крэпасць перад самым пачаткам вайны, 21 чэрвеня. Менавіта таму ягонага імя няма ў спісах часці. Пасля ўварвання ворагаў Плужнікоў змагаецца, а потым гераічна гіне.

Фота з сайта belarus.kp.ru

У стварэнні фільма прымае ўдзел Тэатр Алега Табакова. Мастацкі кіраўнік Уладзімір Машкоў расказаў журналістам, што даўно марыў зрабіць кіно з артыстамі тэатра. Сам ён таксама выканае невялікую ролю ў фільме.

— Гэта лейтэнанцкая проза пра чалавека, які толькі ўваходзіць у свет і за 300 дзён становіцца богам вайны. Гэта той невядомы салдат, якому ставяць помнікі па ўсёй краіне. Гэты чалавек у спісах не значыўся: яго няма, але ён ёсць, і ён перамог. Такі твор на кінаэкране неабходны, каб мы ведалі, адкуль мы. Асабліва для маладога пакалення, — заявіў расійскі акцёр Машкоў у каментары РІА «Навіны».

Дарэчы, сам Машкоў фанат вайны не толькі на экране. Ён наведваў вайсковыя шпіталі і падтрымліваў параненых расійскіх салдат. Раней казаў пра неабходнасць ствараць фільмы пра «спецыяльную ваенную аперацыю» (так прапаганда называе вайну). Уладзімір Машкоў нават адмовіўся ад сваёй дачкі, якая жыве ў ЗША і асуджае ўварванне Расіі ва Украіну.

Бюджэт поўнаметражкі «У спісах не значыўся» складае 800 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 9 мільёнаў даляраў). Таксама стваральнікі запыталі падтрымку ад Фонда кіно памерам 500 мільёнаў расійскіх рублёў.

Прадзюсарам стаў Цімур Вайнштэйн. Галоўную ролю ў фільме выконвае Уладзіслаў Мілер. Пасля Мінска здымкі будуць працягвацца ў Брэсце.

Прэм’ера фільма «У спісах не значыўся» запланаваная на май 2025 года.

Каментары13

  • Рашысцкія турысты
    17.08.2024
    "Такі твор на кінаэкране неабходны, каб мы ведалі, адкуль мы." Мы і так ведаем, хто вы і адкуль. Вы з чамадана пуціна.
  • Янка
    18.08.2024
    Чарговы прапагандысцкі баявік на падмурку фантазій саўковай прапаганды, якой быў востра патрэбны прыклад гераічнага супраціву, каб аццягнуць увагу ад чыннікаў хуткасці, з якой немцы і іхныя хаўруснікі за 5 месяцаў 1941 занялі большасць еўрапейскай частцы СССР, аблажылі Ленінград і шчыльна падыйшлі да Масквы.
    Берасцейская крэпасць ў 1941 пратрымалася 8 дзён, як і пад час ейнай аблогі ў верасні 1939 - спачатку Гудэрыянам, а потым Крывашэіным, якому нацысты ўрачыста перадалі акупаванае Берасце і сумнеўны гонар зламіць польскі супраціў ар'ергарду Радзішэўскага, якога савецкія людажэры праз год растралялі ў Катыні.
    Так, Гаўрылаў пратрымаўся больш, але гэты адзіночны супраціў больш дарэчна называць партызанкай пад час, калі немцы ўжо цалкам кантралявалі крэпасць, а яна не аццягвала ніякіх дадатковых войскаў і ўвогуле не замінала ім рухацца далей. А вось абаронцы Марыюпалю у 2020 ў поўным атачэнні паўнавартасна баранілі Азоўсталь звыш за 2 з паловай месяцы і аццягвалі на сябе велічэзную колькасць расейскіх агрэсараў - і гэты безпрэцэдэнтны подзвіг відавочны без дадатковай прапагандысцкай напампоўкі ўсялякіх ліслівых высокабюджэтных прапагандыстаў кшталту Машкова.
  • Проста жыхар
    18.08.2024
    Добра, што ў рэакцыях пад артыкуламі з'явіўся "фэйспалм", але цяпер бракуе рэакцыі "..аўно".

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру6

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →