Ізраіль пачаў наносіць удары па тэрыторыі Лівана. «Хезбала» запусціла па Ізраілю сотні ракет
Ліванскі рух «Хезбала» аб'явіў аб пачатку першага адказу на забойства Ізраілем свайго камандзіра Фуада Шукра ў Бейруце ў канцы ліпеня. Сцвярджаецца, што па Ізраілю было выпушчана 320 ракет і беспілотнікаў. Ізраіль незадоўга да атакі нанёс прэвентыўны ўдар па Лівану.
Ліванскі рух заявіў, што для ўдару было задзейнічана 320 снарадаў. Цэлямі сталі 11 вайсковых баз на поўначы Ізраіля.
Перад гэтым ізраільская армія паведаміла, што наносіць прэвентыўныя ўдары па аб'ектах руху «Хезбала» ў Ліване. Вайскоўцы сцвярджалі, што «Хезбала» рыхтавалася да запуску ракет па тэрыторыі Ізраіля.
Since October 7th, Hezbollah, the Iranian-Backed Lebanese terror organization, has been firing more the 8,000 rockets against Israel, displacing up to 65,000 Israelis from their homes.
This morning in a self-defense act to remove Hezbollah’s threat, the IDF is striking targets… pic.twitter.com/jI7ASWxsIC
Пасля таго, як вайскоўцы пачалі наносіць удары па Ліване, міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант аб'явіў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на наступныя 48 гадзін. Міжнародны аэрапорт Тэль-Авіва перастаў прымаць і адпраўляць рэйсы.
Неўзабаве пасля заявы ЦАХАЛ «Хезбала» паведаміла, што пачала буйнамаштабны напад на Ізраіль дронамі.
У заяве ў тэлеграм-канале руху сказана, што «Хезбала» такім чынам дае «першапачатковы адказ» на нядаўняе забойства ў Бейруце камандзіра свайго вайсковага крыла.
Since this morning, Israel intercepted 200+ rockets fired from Lebanon by Hezbollah, the Iranian-Backed Lebanese terror organization.
Israel has the right to defend itself! pic.twitter.com/eJB2b6Nf01
Па дадзеных ЦАХАЛ, у бок Ізраіля з Лівана было запушчана больш за 150 дронаў і ракет. Прэс-служба «Хезбалы» прыводзіць удвая большую колькасць.
Каментары