Плошча пажару на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сібіры — 1000 квадратных метраў.
На Омскім НПЗ адбыўся магутны выбух. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што моцны «хлапок» быў чутны ў некалькіх раёнах горада.
У выніку выбуху на адной з установак НПЗ пачаўся пажар. Паводле звестак расійскіх тэлеграм-каналаў, плошча ўзгарання — 1000 квадратных метраў.
На самім НПЗ заявілі, што гарыць тэхналагічнае абсталяванне. Пры гэтым прэс-служба прадпрыемства запэўнівае, што завод працягвае працаваць у штатным рэжыме.
ОНПЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі.
Каментары
На другом видео вроде есть какой-то дым, так что может куда и попали, но масштаб разрушений под вопросом.