Мінскі завод колавых цягачоў аднавіў вытворчасць аўтобусаў «Нёман» сярэдняга класа, цяпер на базе ўласнага шасі. Першым з канвеера знялі прыгарадны варыянт, а цяпер да яго дадалася новая мадыфікацыя — турыстычны аўтобус, піша Onliner.by.
Шасі для новых мадэляў «Нёмана» збіраюцца ў Мінску, а зборка кузаваў і фінальная камплектацыя аўтобусаў па-ранейшаму ажыццяўляецца на заводзе ў Лідзе.
На сёння навінка праходзіць выпрабаванні, і вытворца ўжо гатовы прымаць замовы на турыстычны аўтобус «Нёман».
Каментары