Грамадства7070

Знакаміты верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі» прызналі экстрэмісцкім

Твор класіка, які ўздымаў пытанне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у пачатку XX стагоддзя, цяпер забаронены ў Беларусі.

Янка Купала ў 1908 годзе, калі напісаў свой знакаміты верш «Хто ты гэткі?». Фота: Wikimedia Commons

У пачатку года незаўважаным прайшло рашэнне суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 26 студзеня 2024 года: прызнаць экстрэмісцкай прадукцыяй відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Тэкст песні цалкам скампіляваны з радкоў верша Янкі Купалы «Хто ты гэткі?», напісанага будучым класікам у час нацыянальнага абуджэння, калі беларусы стаялі на раздарожжы гісторыі і шукалі адказу, хто яны ёсць і якое іх месца ў гэтым свеце. Упершыню верш быў надрукаваны ў № 3 газеты «Наша Ніва» за 1908 год, рэдактарам якой Купала стане ўвосень таго ж года па запрашэнні братоў Івана і Антона Луцкевічаў.

Верш, надрукаваны ў «Нашай Ніве»

Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам…

Такім чынам разам з песняй «Ляпісаў» быў забаронены і купалаўскі твор. Адрозненне паміж тэкстам толькі адно: замест «Дзе радзіўся?» у песні гучыць «Дзе нарадзіўся?» — гэтага адрознення наўрад ці будзе дастаткова, каб не патрапіць пад адказнасць за выкарыстанне верша Янкі Купалы.

Звесткі пра рашэнне суда ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

У жніўні 2023 года ГУБАЗіК ужо прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам», патлумачыўшы гэта тым, што хоць выраз і не забаронены, але «з відавочным пратэсным душком з памыйнай творчасці аднаго збеглага наркамана», яўна не маючы ўяўленне пра творчасць класіка беларускай літаратуры. Цяпер выраз, як частка тэксту песні, забаронены афіцыйна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары70

  • мінк
    30.08.2024
    А чым беларускі рэжым адрозніваецца ад царскага самауладдзя? Ды ні чым. Таму і Купалу забараняюць.
  • Гані быкоў
    30.08.2024
    У фашысцкай дыктатуры лукашэнкі ня трэба ніякіх законаў, каб вас забілі альбо арыштавалі проста за тое, што вы беларус. Калі не будзе сіметрычнага адказу ад саміх беларусаў з вынасам цела фюрэра і зрынаннем ягонай губказікаўскай банды, знікне краіна пад нуль.
  • Nad Niemnem
    30.08.2024
    "Белая, Белая Русь..."

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць4

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця12

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»23

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць4

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →