У Салігорскім раёне пешаход не перажыў двайнога трапляння пад колы машын
У Салігорскім раёне мужчына-пешаход двойчы з пэўным прамежкам трапіў пад колы аўтамабіляў і памёр на месцы.
«На 141-м км аўтадарогі Р55 Бабруйск — Глуск — Любань, паблізу вёскі Касынічы Салігорскага раёна 44-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Mercedes, здзейсніў наезд на 55-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам», — паведамілі ва УУС Мінскага раёна.
Пасля ДТЗ кіроўца выставіў знак аварыйнага прыпынку і выклікаў ДАІ. Пакуль ён чакаў інспектараў, кіроўца іншага аўтамабіля не заўважыў ні знак, ні чалавека, які ляжыць на дарозе.
«Кіроўца неадкладна звярнуўся па дапамогу медыкаў, выставіў знак аварыйнага прыпынку, аднак неўзабаве на пешахода паўторна быў здзейснены наезд 20-гадовым кіроўцам аўтамабіля Chrysler, які рухаўся ў спадарожным кірунку», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары