Грамадства2121

«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку». Ціханоўская павіншавала з Днём вайсковай славы

Сёння мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы — дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расійскай дзяржавы, з якімі сучасны свет змагаецца сёння, заявіла Святлана Ціханоўская. 

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

«Менавіта Аршанская бітва дапамагае памятаць істотную рэч: нават калі сілы няроўныя, дух і праўда на баку тых, хто змагаецца за справядлівасць. Сёння, як і тады, Беларусь сутыкаецца з пагрозай страціць незалежнасць. Але дастаткова пагартаць падручнікі нашай гісторыі, каб упэўніцца: народ заўсёды зможа даць адпор агрэсару, бо цэніць свабоду і ведае, якой цаной яна нам дасталася, — кажа Ціханоўская. 

@nashaniva Ціханоўская павіншавала з нацыянальным святам і тут панеслася #беларусь #свята #праздник #войско #армия #орша #история #гісторыя #тихоновская #россия #блогер #нашаніва ♬ Meme Song - Waveyy

Паводле яе слоў, у Беларусі ёсць і сучасныя героі, якія ваююць на франтах Украіны за свабоду не толькі гэтай краіны, але і за незалежнасць Беларусі.

«Яны працягваюць справу тых, хто адстойваў нашую зямлю пяць стагоддзяў таму — змагаюцца з тым жа агрэсарам, што і нашыя продкі.

Мэты ў гэтага агрэсара не змяніліся: захапіць нашую зямлю, знішчыць нашую мову, культуру і права жыць так, як мы самі хочам. Ён, як і 500 гадоў таму, забівае безабаронных, выпальвае ўсё да асновы», — піша яна. 

Ціханоўская дадае, што «як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку. Таму мы абавязкова пераможам».

Каментары21

  • Дэкаратыўная галава
    08.09.2024
    Дзякуй, дарагая, за тваю барацьбу! Справядлівасць на нашым баку - чакаем, калі пераможам. Хаця ты казала, што мы ўжо перамаглі...
    Заўтра 23 гады з дня першых сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі, калі вы яшчэ з Сяргеем Ціханоўскім пра Аршанскую бітву ні сном, ні духам. Чакаем тваю чарговую заяву, дарагая.
  • Acab
    08.09.2024
    Цікава, калі Яемосьць Георгіеўна Першая дазналася пра гэтую Аршанскую бітву? Мяркую, роўна чатэры гады таму
  • Tabula Rasa
    08.09.2024
    Што намалявалі на дошчаццы ў 40 гадоў, ці колькі там ёй, тое і ліецца адразу з вуснаў.
    Зручна

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку19

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве працягвае скарачацца колькасць беларусаў. Як за год змяніліся лічбы8

«Гэта мая вялікая перавага, што я не спрабую сілай неяк утрымаць уладу». Лукашэнка паабяцаў беларусам складаны год41

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго11

Стала вядома пра вызваленне 24-гадовай настаўніцы кітайскай мовы Дар'і Хмяльніцкай18

Каб падтрымаць камандуючых на вайне, Пуцін дашле ім крыжыкі са сваімі ініцыяламі7

«Шампунь-гейт». На спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна здарыўся сэксісцкі скандал12

У Беларусі прадаюць VW Passat B6 з прабегам амаль мільён кіламетраў. Але і ён можа быць не арыгінальным2

КНДР аб'явіла пра запуск свайго «Арэшніка»

Маладыя башкіры фатаграфуюцца то з нацыянальным сцягам, то з расійскім імперскім. І просяць прабачэння — ва ўсіх па чарзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку19

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →