«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады
Канадская спявачка Нэлі Фуртада была зоркай нулявых. Яе песні Say It Right і Give It to Me былі ў топе хіт-парадаў, а ў кліпах зорка паказвала зайдросную фігуру.
Нядаўна 46-гадовая Нэлі Фуртада падзялілася здымкамі ў аранжавым бікіні і шчыра расказала пра свае адносіны з целам.
Спявачка піша, што сёлета «адчула новы ўзровень любові да сябе і сапраўднай упэўненасці ў сабе».
«Для тых, каму гэта цікава: я ніколі не рабіла аперацый на твары ці целе або павелічэння чаго-небудзь, за выключэннем вініраў на верхніх зубах, якія зрабіла адносна нядаўна. Дагэтуль у мяне не было ні ўколаў, ні філераў для вуснаў або твару. Але ў мяне ёсць любімая касметолаг старой школы, у якой я купляю сыроваткі і крэмы з таго часу, як мне споўнілася 20 гадоў. Напярэдадні фотасесій і чырвоных дарожак я п'ю шмат вады і сплю на спіне.
Часам на чырвоных дарожках ці фотасесіях мой візажыст выкарыстоўвае касметычны тэйп, каб надаць вачам, скуры і макіяжу больш падцягнуты выгляд. Часам мой стыліст выкарыстоўвае тэйп для цела, каб падкрэсліць сілуэт адзення», — напісала ў інстаграме зорка.
Яна піша, што на выкладзеных ёй фота ў купальніку няма ні фільтраў, ні макіяжу, толькі аўтазагар.
«У мяне ёсць сасудзістыя зорачкі, якія нагадваюць мне пра маю маму і цётачак, таму, думаю, я пакуль не збіраюся ад іх пазбаўляцца.
Маё навагодняе пасланне на 2025 год: праяўляйце сябе свабодна, святкуйце сваю індывідуальнасць і ведайце, што цалкам нармальна прымаць тое, што вы бачыце ў люстэрку, і так жа нармальна жадаць чагосьці іншага», — звярнулася да падпісчыкаў Нэлі Фуртада.
Каментары
Калі прымаеш і цэніш сябе, гэта не значыць, што няма жадання нешта змяніць ці не заўважаеш недахопаў. Проста не атручваеш сабе гэтым жыццё.