Каб падтрымаць камандуючых на вайне, Пуцін дашле ім крыжыкі са сваімі ініцыяламі
Іх асвяціў патрыярх Кірыл.
Сёння ноччу прэзідэнт Расіі ўзяў удзел у калядным богаслужэнні, пасля прыехаў у маскоўскі храм Хрыста Збавіцеля каб сустрэцца з патрыярхам РПЦ Кірылам.
Па просьбе Уладзіміра Пуціна кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы асвяціў нацельныя крыжы для камандуючых групоўкамі войскаў, якія ваююць ва Украіне. На ланцужках выгравіруюць ініцыялы Пуціна, паведамляецца на сайце РПЦ.
«Мяркую, ім будзе прыемна атрымаць гэтыя сімвалы веры», — заявіў Пуцін.
Кіраўнік РПЦ, у сваю чаргу, пажадаў расійскаму прэзідэнту «шчодрай дапамогі Божай у адказнай працы на карысць Расіі».
Каментары