Грамадства1818

Грузія не пусціла пенсіянераў-турыстаў з Беларусі. Вось што стала прычынай

Цяжкі шлях з Беларусі ў Грузію праз Расію раптоўна скончыўся для пары беларусаў на расійска-грузінскай мяжы. Заехаць у краіну для адпачынку ім не дазволілі. Па словах дырэктара турфірмы, такі выпадак у іх упершыню за ўсю гісторыю працы.

Дырэктар турыстычнай фірмы «Славія Тур» Дзмітрый Мілаванаў даволі актыўна вядзе свой тыкток. Цяпер ён распавёў пра вельмі непрыемны кейс, які здарыўся з беларускімі турыстамі на гэтым тыдні — у апошнім у сезоне аўтобусе, які выехаў з Мінску 17 верасня.

— За гэтае лета ў нас было прыкладна 10 чалавек, якіх не выпусцілі ў Грузію. То-бок на памежным пераходзе Верхні Ларс Расія не выпускала людзей праз тое, што ў іх была забарона на выезд з Беларусі. А яна распаўсюджваецца і на Расію ў тым ліку.

Але праблем з грузінскімі памежнікамі не было. Дзмітрый кажа, што прычына забароны на ўезд даволі простая і празаічная — пара беларускіх турыстаў раней адпачывала ў Абхазіі.

— Яшчэ з 1993 года турысты, якія наведвалі Абхазію, з’яўляюцца непажаданымі гасцямі на тэрыторыі Грузіі. Таму што па грузінскім законе наведваць Абхазію забаронена. Я яшчэ раз нагадаю: з 1993 года. Ужо 31 год. Гэта не ўчора, не пазаўчора.

Але дырэктар турфмірмы адзначае, што апошнія гады ў некаторых турыстаў атрымоўвалася абысці гэтую сістэму, бо цяпер на расійскім баку каля Адлера няма ніякага КПП, дзе ставяць штампы аб перасячэнні мяжы. Дзмітрый лічыць, што праз гэта людзі расслабіліся і вырашылі: няма штампа — і праблем у будучыні не будзе. Таму можна цішком зганяць на адпачынак у Абхазію, а потым спакойна ездзіць у Грузію.

— Так атрымалася, што гэтыя турысты былі ў Абхазіі 15 гадоў таму — у 2008 годзе (тады штампы ставілі — НН). Гэта людзі пенсійнага ўзросту, таму мне іх удвая шкада. Што яны праехалі такі вялікі прамежак дарогі і мусілі сысці з аўтобуса.

У выніку беларуская пара была вымушаная вярнуцца ў расійскі Уладзікаўказ і засяліцца ў гатэль. А на наступны дзень аўтобус турфірмы, які вяртаўся з іншай групай турыстаў з Грузіі, іх забраў.

Дзмітрый тлумачыць, чаму супрацоўнікі турфірмы не звярнулі ўвагу на тыя злашчасныя штампы ў пашпартах турыстаў — людзі афармлялі тур дыстанцыйна, даслаўшы толькі асноўныя старонкі пашпартоў. Каб пазбягаць непрыемнасцяў, дырэктар турфірмы раіць усім час ад часу мяняць пашпарты.

— Чамусьці людзі пенсійнага ўзросту не хочуць мяняць свае пашпарты. Увесь час пытаюцца: «У мяне пашпарту 15 ці 20 гадоў, магу я яшчэ па ім паехаць?». Ды памяняйце вы яго ўжо нарэшце. Гэта адзін раз сфоткацца і адзін раз схадзіць у МУС. Вось і ўсё. Нагадваю, сябры: няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці. Гэтае правіла працуе ў любой краіне свету.

@mil0van0v

И снова про Грузию и Абхазию

♬ оригинальный звук - Milovan0v

Нагадаем: усё часцей у Грузіі здараюцца сітуацыі, калі ў краіну не ўпускаюць назад беларусаў, якія пастаянна жывуць там, але з некаторай нагоды выязджалі ў іншую краіну. Нядаўна з такой праблемай сутыкнуўся беларускі журналіст Андрэй Мялешка, якога разам з непаўналетняй дачкой прымусілі вярнуцца на тэрыторыю Польшчы. Пры гэтым жонка Андрэя з другім дзіцём знаходзілася ў Грузіі, дзе сям’я жыла апошнія тры гады. 

Каментары18

  • Нефанатка
    22.09.2024
    Правильно сделали, что не пустили. Что сейчас, жалеть этих дурочков? Нет ума - пусть катаются по россиюшке
  • рыбу люблю
    22.09.2024
    Дык гэта добрая навіна!
  • Правы 100 раз
    22.09.2024
    Не...чего шастать!

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →