Аўто11

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому

Рыгор Алексіевіч, які 8 верасня аб'явіў галадоўку ў Клайпедзе з-за таго, што Літва не аддае яму набыты ў ЗША аўтамабіль, запісаў чарговае відэа, дзе паведаміў, што 21 верасня скончыў акцыю пратэсту.

«Чаго я мог дабіцца, таго дабіўся», — сказаў ён, адзначыўшы, што галадаць далей — значыць нагнятаць абстаноўку і даваць абвінавачанні ў правакацыі, піша abw.by.

Галадоўка беларуса доўжылася 12 дзён. «Па-сапраўднаму пачну есці, калі да Мінска дабяруся», — сказаў ён.

З Клайпеды Алексіевіч пераехаў у Вільню, дзе працягнуў акцыю пратэсту і выходзіў да будынка сейма.

«Я быў запрошаны ў будынак сейма. Тут са мной сустрэўся вельмі разумны чалавек. Мы з ім доўга гутарылі. Я выклаў сутнасць нашай праблемы і маёй асабіста, што, калі беларусы будуць тут губляць грошы і аўтамабілі, гэта сее недавер беларусаў да Літвы. Ён усё ўважліва выслухаў, я зразумеў, што ў яго ёсць магчымасці данесці гэтае меркаванне да самых высокіх лідараў. Таксама ён параіў усё выкласці ў пісьмовым выглядзе і перадаць у сейм, што я і зрабіў. Ён запэўніваў мяне, што лепшае, што я магу зрабіць у гэтай сітуацыі, — выйсці з галадоўкі, бо тое, чаго я мог дасягнуць, я дасягнуў. Я трапіў у сейм, данёс сваё меркаванне. Я вагаўся, але зразумеў, што супрацоўнік сейма мае рацыю», — сказаў Рыгор Алексіевіч на відэа.

Ён папрасіў усіх, хто яго падтрымліваў, больш не пісаць ніякіх лістоў у ягоную падтрымку.

Рыгор Алексіевіч вярнуўся ў Беларусь. Без аўтамабіля, які па-ранейшаму застаецца ў Клайпедзе.

У Літве праз санкцыі захраслі каля 4000 аўтамабіляў беларусаў.

Цяпер гэтая колькасць скарачаецца, бо некаторыя вывозяць аўтамабілі праз Грузію і Турцыю. Але гэта нятанна. 53-гадовы Рыгор Алексіевіч не пагадзіўся на такі шлях, палічыўшы, што Літва незаконна ўтрымлівае аўтамабілі і прымушае беларусаў звяртацца да дарагіх альтэрнатыўных шляхоў.

Свой гібрыдны Honda CR-V 2020 года выпуску ён выйграў на аўкцыёне 23 красавіка 2024 года. Пакуль аўтамабіль знаходзіўся на шляху ў Літву, былі прыняты меры па ўзмацненні санкцый у адносінах да грамадзян Беларусі. Пры абмеркаванні абмежаванняў была прадугледжана агаворка: калі машыны былі набыты да 1 ліпеня, то іх выпускаць у абарот можна. Але Літва гэтага не зрабіла.

Аўтамабіль прыбыў у Клайпеду 16 жніўня. Літоўская мытня адмовілася выдаць транспартную дэкларацыю для вывазу аўтамабіля ў Беларусь. Рыгор Алексіевіч прыехаў у Клайпеду, каб на месцы разабрацца ў сітуацыі. Калі яму ў чарговы раз адмовіліся аддаць аўтамабіль, аб'явіў галадоўку. Яму нават удалося атрымаць транзітныя літоўскія нумары, але не ўдалося забраць аўтамабіль з порта.

Каментары1

  • мясцовы2
    23.09.2024
    Вартаўнік на Gedimino 53 таксама ў нейкай ступені супрацоўнік сейму

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →