СААЗ: Няма звестак, што новы варыянт COVID-19 XEC больш небяспечны за папярэднія
Новы варыянт каранавіруса з'яўляецца камбінацыяй двух больш ранніх падварыянтаў амікрона і мае аналагічныяя сімптомы.
Звестак, якія сведчаць аб тым, што новы варыянт COVID-19 XEC больш небяспечны, чым папярэднія, няма, пра гэта заявіў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Расіі Батыр Бердыклычаў.
«Наяўныя звесткі не сведчаць, што XEC больш небяспечны або выклікае больш цяжкае захворванне, чым папярэднія варыянты», — сказаў ён агенцтву РІА Навіны.
Выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, выкліканай варыянтам XEC, былі выяўлены ў Расіі на гэтым тыдні.
У Беларусі, паводле афіцыйнай інфармацыі, такіх звестак наконт новага штаму няма.
Каментары